IKCO Samand

From Wikipedia, the free encyclopedia

IKCO Samand
Remove ads

Samandлегкавы аўтамабіль з кузавам седан іранскага вытворцы Iran Khodro (IKCO). Пабудаваны на базе Peugeot 405. Выпускаўся з 2001 па 2022 год[1].

IKCO Samand
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
IKCO Soren
Remove ads

Апісанне

Мадыфікацыі

  • SAMAND, камплектацыі: «Basic», «EL», «Norma», «LX»
  • SAMAND TU5 — галоўныя адрозненні ад Samand: 16-кл. рухавік, Падушка бяспекi для вадзiцеля (лёгка пазнаць па абноўленай рашотцы радыятара)
  • SAMAND SARIR (падоўжаная версія аўтамабіля Samand)
  • SAMAND SOREN — абноўлены аўтамабіль Samand.
  • SAMAND VANET (перспектыўны пікап на базе Samand)
  • Samand Zoubin (дызайнерская распрацоўка)
  • Samand Coupe (дызайнерская распрацоўка)
  • Samand Pardis (дызайнерская распрацоўка)
  • Samand Runna

На выбар прапануецца чатыры камплектацыі[2].

Самы просты Samand Basic — ёсць гідраўзмацняльнік руля, рэгуліроўка рулявы калонкі па нахіле, еўрапейская касетная аўтамагнітола, цэнтральны замак з дыстанцыйным кіраваннем, электрычныя шклапад'ёмнікі пярэдніх дзвярэй, падагрэў задняга шкла і сталёвыя колы.

Наступная камплектацыя Samand EL — больш поўная, у аўтамабілі з'яўляецца кандыцыянер. Са жніўня 2006г аўтамабілі ў гэтым варыянце выканання могуць дадаткова камплектавацца ABS.

На прыступку вышэй стаіць Norma, якая дадасць да спісу абсталявання сігналізацыю, падагрэў электралюстэрак, электрашклападымальнікі ззаду і 15-цалёвыя колы.

Samand LX з’явіўся ў 2004 годзе[3]. Samand LX прапануецца з ABS, парктронікам і пярэднімі сядзеннямі з электрычнымі рэгуляваннямі, лёгкасплаўныя дыскі ў якасці опцыі.

Рухавікі

Samand LX XU7 абсталяваны рухавіком аб’ёмам 1,8 л[3]. Samand LX EF7 (выпускаўся з 2008 года) мае рухавік аб’ёмам 1,7 л і быў даступны як у бензінавай, так і з двухпаліўнай версіі, якая акрамя бензіна выкарыстоўвала ў якасці паліва сціснуты прыродны газ[4][5].

Тэхнічныя характарыстыкі

Больш інфармацыі Samand LX XU7, Samand LX EF7 ...
Remove ads

Вытворчасць

У першы год было выраблена 1000 машын[6].

У перыяд з сакавіка 2005 па сакавік 2006 года (1384 год паводле іранскага календара) выпусцілі 65 514 машын Саманд[7].

  • Сак. 2014 — сак. 2015: 96 761 аўтамабіль[8];
  • Сак. 2021 — сак. 2022: 50 095 аўтамабіляў[9].

Зборка ў Азербайджане

У чэрвені 2006 года ў Азербайджане ў горадзе Шэмаха пачалася зборка аўтамабіляў пад мясцовай назвай AzSamand. Гэты завод стаў першай вытворчай пляцоўкай за межамі Ірана[10]. Паводле некаторых звестак работа працягвалася да 2010 года[11].

У жніўні 2016 года IKCO стварыла сумеснае прадпрыемства з азербайджанскім ААТ «Аўтамабільная кампанія «Хазар» AzerMash у Нефтэчалінскім індустрыяльным парку. У лістападзе 2018 года пачаўся выпуск Samand пад брэндам «Khazar»[12].

Зборка ў Беларусі

З верасня 2006 года седаны Samand збіралі ў Беларусі на заводзе Юнісон па так званай тэхналогіі SKD-1 — фактычна, гэта буйнавузлавая «адвёрткавая» зборка. Машынакамплекты прыходзілі з Ірана: асобна звараны і афарбаваны кузаў, асобна рухавік з каробкай перадач і іншыя камплектуючыя — элементы пярэдняй і задняй падвескі, сістэма выпуску, бамперы, сядзенні, абіўка салона.

Беларускі Samand выпускаўся толькі ў камплектацыі LX. У спісе абсталявання значацца кандыцыянер, ABS, электрашклапад’ёмнікі вокнаў усіх дзвярэй, электрапрывад і абаграванне вонкавых люстэркаў, гідраўзмацняльнік руля, рэгуляваная рулявая калонка, русіфікаваны маршрутны камп’ютар, парктронік, легкасплаўныя колы, CD/mp3-аўдыёсістэма, цэнтральны замок з дыстанцыйным кіраваннем, сігналізацыя, сталёвая абарона картэра.

Большасць аўтамабіляў рэалізоўвалася пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу і былі пастаўлены ў розныя дзяржаўныя органы і прадпрыемствы[13]. У лютым 2013 года пасол Ірана ў Беларусі заявіў аб фактычным спыненні праекта[14].

Аб’ёмы выпуску Samand у Беларусі
2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012
? 271[15] 365[15] 161[16] 227[11] 230[17] 190[18]

Колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў Samand у Беларусі станам на 1 студзеня 2019 года:

Больш інфармацыі Рэгіён, Агульная колькасць ...

У Сенегале

У 2008 годзе пачалася зборка аўтамабіляў у Сенегале на сумесным прадпрыемстве Seniran Auto ў горадзе Ціес. У лютым 2011 года Сенегал разарваў дыпламатычныя адносіны з Іранам з-за паставак зброі сепаратысцкім групоўкам у рэгіён Казаманс. Выпуск аўтамабіляў таксама быў скончаны.

Вытворчасць машын была адноўлена ў снежні 2021 года[19].

Remove ads

Зноскі

  1. Iranian carmakers to discontinue three popular cars in August (англ.). presstv.ir (18 ліпеня 2022). Праверана 14 студзеня 2023.
  2. SAMAND LX XU7 на сайце вытворцы (англ.)(недаступная спасылка). IKCO. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
  3. SAMAND LX EF7 на сайце вытворцы (англ.)(недаступная спасылка). IKCO. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
  4. SAMAND LX/CNG на сайце вытворцы (англ.)(недаступная спасылка). IKCO. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
  5. "Auto Company Produces 200,000 Cars"(англ.). tehrantimes.com. 2002-02-17. Праверана 2023-01-16.
  6. "Iran's auto manufacturers produce over 1m light, heavy vehicles"(англ.). tehrantimes.com. 2006-04-13. Праверана 2023-01-16.
  7. "IKCO Production Surpassed 600,000 Cars"(англ.). ikcopress.ir. 2015-03-17. Праверана 2023-01-16.(недаступная спасылка)
  8. "Annual production by major automakers exceeds 867,000"(англ.). tehrantimes.com. 2022-04-04. Праверана 2023-01-16.
  9. "Samand production line was opened in Azerbaijan Republic"(англ.). ikcopress.ir. 2006-06-06. Праверана 2023-01-16.(недаступная спасылка)
  10. Перелом // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 5 (468). — С. 18. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2013. (руск.)
  11. "Iran Khodro starts production of Samand model in Azerbaijan"(англ.). azernews.az. 2018-11-21. Праверана 2023-01-14.
  12. "Саманд" добрался до финиша через шесть лет после старта (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (6 лютага 2013). Праверана 15 студзеня 2023.
  13. Два автопрома // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 6 (423). — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2013. (руск.)
  14. Четверть мощности // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 7 (447). — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. (руск.)
  15. Наш автопром: локализация // Авторевю : часопіс. — 2012. — № 5 (491). — С. 22. (руск.)
  16. Эффект промсборки // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 5 (514). — С. 17. (руск.)
  17. "Iran Restarts West African Auto Plant, Leaving Arms Shipment Dispute In The Past"(англ.). forbes.com. 2021-12-22. Праверана 2023-01-14.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads