IPad

лінейка планшэтных кампутараў Apple From Wikipedia, the free encyclopedia

IPad
Remove ads

iPad[10] — планшэтны камп’ютар, які выпускаецца кампаніяй Apple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ў Сан-Францыска Стывам Джобсам 27 студзеня 2010 года. Старт продажаў адбыўся ў Нью-Ёрку на Пятай авеню 3 красавіка 2010 года.[11] 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення — iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай «The new iPad». Яна павінна з’явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Вытворца ...

Apple iPad з’яўляецца класічным прыкладам планшэтных камп’ютараў і прынцыпова адрозніваецца ад персанальных камп’ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць планшэты да прылад посткамп’ютарнай эпохі, якія з’яўляюцца больш простымі і зразумелымі, чым звыклыя персанальныя камп’ютары і з часам могуць выцесніць ПК з ІТ-рынка[12][13].

На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2 Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва для прылад посткамп’ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп’ютараў. Гэта не той шлях, які выбірае Apple — насамрэч, будучыня за посткамп’ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»[14].

Remove ads

Пастаўшчыкі кампанентаў

Сярод пастаўшчыкоў кампанентаў для новай прылады называліся кампаніі LG і Chimei Innolux Corp., якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі дысплеяў (10 млн штук), а таксама Samsung, з якой складзены кантракт на пастаўку дадатковых 3 млн экранаў[15]. Апошняя, акрамя таго, магчыма, з’яўляецца вытворцам працэсара. Зборкай прылады займаецца тайванская Hon Hai Precision Industry Co. (Foxconn)[16].

Remove ads

Кошт і пачатак паставак

Кошт мадэляў iPad у ЗША[17]:

Больш інфармацыі 16GB, 32GB ...

У ЗША продажы планшэта iPad з Wi-Fi пачаліся 3 красавіка 2010 года[18]. Продажы iPad з Wi-Fi і 3G стартавалі пазней — мадэлі з’явіліся на прылаўках 30 красавіка 2010 года (у ЗША)[4].

Пачатак міжнародных продажаў iPad (у Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Іспаніі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі) адбыўся 28 мая 2010 года[5][19]. Таксама кампанія заявіла, што плануе пачаць продажы планшэтнага камп’ютара ў Аўстрыі, Бельгіі, Ганконгу, Ірландыі, Люксембургу, Мексіцы, Нідэрландах, Новай Зеландыі і Сінгапуры ў ліпені.

Кошт мадэляў iPad для міжнароднага продажу[19]:

Больш інфармацыі 16GB, 32GB ...
Remove ads

Асаблівасці

У мадэлях iPad Wi-Fi+3G прысутнічае модуль GPS-прыёмніка, які можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў рэжыме A-GPS[20]. Акрамя таго, замест звычайнай SIM-карты выкарыстоўваецца карта фармату Micro-SIM.

Адмыслова для iPad выпушчаны адаптаваны офісны пакет iWork і адкрыты новы аддзел у iTunes Store, даступны праз сістэмны дадатак App Store.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Прэс-рэліз Apple: iPad Available in US on April 3
  2. Apple выпусціла новы iPad. Сотовик, 7.03.2012.
  3. перадаецца як «айпэ́д»
  4. vesti.ru: iPad выходзіць у народ
  5. Kim Yoo-chul (18 сакавіка 2010). Samsung Gets Big Order for iPad Displays. The Korea Times.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads