Ikarus 415

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ikarus 415
Remove ads

Ikarus 415 — гарадскі аўтобус венгерскай кампаніі Ikarus. Выпускаўся з канца 1986 года па 2002 год.

Хуткія факты Вытворца, Гады выпуску ...
Remove ads

Тэхнічныя характарыстыкі

Апорны кузаў падвышанай каразійнай стойкасці. Тармазы пнеўматычныя барабанныя. Масты канструктыўна прыстасаваныя для мантажу антыблакавальнай і протывабуксовачнай сістэмы тармазоў. Падвеска залежная, пнеўматычная з клапанамі, якія рэгулююць становішча кузава адносна дарогі. Салон ацяпляецца паветрам ад сістэмы астуджэння рухавіка, маецца незалежны ацяпліцель. У параўнанні з 200-й серыяй у Ikarus 415 больш сучасная кампаноўка, якая дазволіла панізіць падлогу да ўзроўню 740 мм.

Больш інфармацыі Тэхнічныя характарыстыкі, Рухавік ...
Remove ads

Эксплуатацыя

У Беларусі

У дзевяностыя гады мінскія транспартнікі займаліся пошукам новай машыны для замены старых Ікарусаў, ЛіАЗаў і ЛАЗаў. З мэтай вывучэння досведу эксплуатацыі ў 1995 годзе быў набыты адзін аўтобус Ikarus 415[2]. Аўтобусы аказаліся дарагімі і складанымі ў тэхнічным абслугоўванні, таму далейшыя закупкі машын гэтых серый не праводзіліся.

Адзіны асобнік эксплуатаваўся ў Аўтобусным парку №7[3]. У 2000-я гады даволі рэдка выходзіў на маршрут з-за складанасцяў з тэхнічным абслугоўваннем. Спісаны ў сярэдзіне 2007 года.

У Венгрыі

У Польшчы

Thumb
Ikarus 415.14B у Бельска-Бяле

У Польшчу былі пастаўленыя агулам 64 аўтобусы мадыфікацый 415.14A, 415.14B, 415.14C, 415.14D, 415.14E і 415.22. Большасць з іх (39 адзінак) былі накіраваныя ў Бельска-Бяла. 13 — у Чэнстахова, 8 — у Бытам і 4 — у Кэндзежын-Козле. Некаторыя з іх ужо спісаныя або прададзеныя іншым перавозчыкам.

У Расіі

Thumb
Ikarus 415.33 у Маскве

Аўтобусы, якія пастаўляліся ў Расію, мелі мадыфікацыю Ikarus-415.33 і былі закуплены для Сусветных Юнацкіх Гульняў 1998 года, а пасля іх заканчэння, аўтобусы былі размеркаваны па аўтобусных парках Масквы.

Эксплуатацыя аўтобусаў ва ўмовах Масквы была складанай па прычыне меншай колькасці сядзенняў у салоне. Паступова аўтобусы Ikarus-415.33 сталі выходзіць з ладу і выводіцца з эксплуатацыі ў сувязі з адсутнасцю запчастак і камплектуючых. З 2007 года ў Маскве адбываецца актыўнае спісанне аўтобусаў гэтай мадэлі, разам з аўтобусамі Ikarus-435.17.

Па стане на студзень 2015 года ў Маскве спісаныя ўсе аўтобусы гэтай мадэлі. Апошнім у Маскве стаў аўтобус пад нумарам 10205 Архівавана 28 жніўня 2017..

Remove ads

Зноскі

  1. Ikarus 415 Архівавана 24 кастрычніка 2016. // com-drive.com (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads