ІнфармНапалм

From Wikipedia, the free encyclopedia

ІнфармНапалм
Remove ads

ІнфармНапалм — шматмоўны некамерцыйны вэб-сайт аб расійскім вайсковым уварванні ва Украіну, заснаваны ў сакавіку 2014 года журналістам Раманам Бурко з Севастопаля (Украіна)[2]. Змяшчае матэрыялы разведкі з адкрытых крыніц[en]. Пераклад беларускамоўнай версіі сайта ажыццяўляе Дзяніс Івашын з Гродна (Беларусь)[3].

Хуткія факты ІнфармНапалм, URL ...
Remove ads

Гісторыя

Першае ж відэа сайта аб нападзе ў сакавіку 2014 года расійскіх салдат на ўкраінскую воінскую часць у Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш за 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 гадоў сайт размясціў відэазапісы 14 допытаў палонных расійскіх салдат, затрыманых са зброяй ва Украіне[4]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 года апублікаваў расследаванне аб завозе ў Данецкую вобласць Украіны расійскім салдатам Дзмітрыем Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (воінская часць № 83466; Масква, Расія) зенітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», з якога 24 ліпеня 2014 года пад Данецкам збілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[5][6]. На жнівень 2015 года штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[7]. 16 кастрычніка 2015 года сайт пачаў у адказ на кожнае парушэнне ва Украіне расійскімі інтэрвентамі Мінскага пратаколу аб спыненні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расійскіх ваенных пілотаў у Сірыі[8].

У 2015 годзе было правездена расследаванне, у якім сцвярджалася, што InformNapalm — гэта праект кіраўніцтва інфармацыйных тэхналогій Міністэрства абароны Украіны. Аднак дадзеныя звесткі з’яўляюцца непацверджанымі. Паведамлялася, што заснавальнік праекта i яго галоўны рэдактар Раман Бурко насамрэч з’яўляецца старшым афіцэрам УIТ палкоўнікам Раеўскім Вячаславам Міхайлавічам[9][10][11].

Remove ads

Зноскі

  1. Мовы. ІнфармНапалм. 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  2. Кніжныя войны. Тэлеканал «Белсат». 11 снежня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  3. Палонныя расійскія салдаты(руск.). ІнфармНапалм. 10 жніўня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  4. Дзяніс Івашын (28 красавіка 2015). Апошні рэйс расійскага жаўнера для MH17. ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
  5. Дзяніс Івашын (9 жніўня 2015). Гісторыя. Адказы на часта задаваныя пытанні. ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
  6. InformNapalm — Проект Специальных Структур Минобороны Украины (руск.)(недаступная спасылка). Ваенна-палітычны агляд (13 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads