Палушнікавыя (клас)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палушнікавыя (клас)
Remove ads

Палу́шнікападобныя, палушнікавыя (Isoetopsida) — клас вышэйшых споравых раслін аддзела дзеразападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Да гэтага класа адносяцца разнаспоравыя расліны, у якіх на верхнім баку лісця і каля яго асновы ёсць лігула, да якой ад праводнага пучка ліста падыходзіць цяж трахеід. Функцыя лігулы дакладна не ўстаноўлена. Мяркуецца, што ў выкапнёвых прадстаўнікоў яна выконвала ролю выдзялення вады ці іншых рэчываў, а ў сучасных прадстаўнікоў страціла сваю функцыю і захавалася як рудымент. У большасці прадстаўнікоў класа ёсць асаблівыя вегетатыўныя органы — рызафоры, на якіх утвараюцца прыдаткавыя карані. Спарангіі двух тыпаў (мікра- і мегаспарангіі), развіваюцца ў пазусе або на верхнім баку спарафілаў. Гаметафіты раздзельнаполыя, моцна рэдукаваныя (мужчынскія мацнейшыя), звычайна не пакідаюць абалонкі споры. Яны маюць непрацяглы тэрмін жыцця, які залежыць звычайна ад колькасці пажыўных рэчываў у споры, якая ўжо праклюнулася.

Remove ads

Пашырэнне

Група ўзнікла, мабыць, у канцы дэвону, да пачатку каменнавугальнага перыяду. Вымерлыя прадстаўнікі класа былі пераважна травяністыя, напрыклад, прадстаўнікі парадку проталепідадэндравыя (Protolepidodendrales), таксама дрэвападобныя расліны, як прадстаўнікі парадкаў лепідадэндравыя (Lepidodendrales) і плеўрамеевыя (Pleuromeiales). Важную ролю ў фарміраванні запасаў каменнага вугалю на планеце адыгралі лепідадэндравыя. Гэта былі буйныя дрэвападобныя расліны вышынёй да 30 м і дыяметрам ствала да 1 м, яны складалі асноўны раслінны покрыў планеты. Група згасла ў час катастрафічнага пермскага вымірання і ў пачатку трыясу. Паводле аднаго з пунктаў гледжання, прадстаўнікі лепідадэндравых, якія выжылі, далі пачатак сямейству палушнікавыя.

Клас уключае 2 існуючыя парадкі і некалькі вымерлых. Сучасныя прадстаўнікі класа (950—1020 відаў) аб’ядноўваюцца ў 2 сямействы: палушнікавыя (Isoetaceae) і селагінелавыя (Selaginellaceae). Гэта невялікія травяністыя расліны, распаўсюджаныя пераважна ў тропіках з нешматлікімі відамі ў больш высокіх шыротах, якія не граюць істотнай ролі ў складанні расліннага покрыва і не маюць важнага практычнага значэння. У Беларусі растуць 2 дзікарослыя віды: палушнік азёрны (Isoetes lacustris), палушнік калючаспоравы (Isoetes echinospora) і некалькі культываваных відаў, напрыклад селагінела швейцарская (Selaginella helvetica), селагінела дробназубчастая (Selaginella denticulata), селагінела бязножкавая (Selaginella apoda).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads