Палушнікавыя (сямейства)
сямейства раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палушнікавыя (Isoetaceae) — сямейства вышэйшых споравых раслін парадку Палушнікавыя (Isoëtales).
Remove ads
Апісанне
Прадстаўнікоў сямейства можна разглядаць альбо як шматгадовыя травяністыя расліны, якія захавалі здольнасць да другаснага росту і патаўшчэння восевых органаў, альбо як дрэвы-карлікі. Сцёблы пакарочаныя, вертыкальна арыентаваныя, негалінаваныя або дыхатамічна галінаваныя (род тахтаджанадокса), пры аснове становяцца лопасцевымі і фарміруюць моцна спрошчаныя рызафоры. Характэрна наяўнасць бакавой мерыстэмы, якую часта памылкова называюць камбіем. Вонкі гэтая мерыстэма прадукуе багатую парэнхіму другаснай кары, а ўнутр — значна меншую колькасць ксілемы і (або) флаэмы і (або) парэнхімы, што часта залежыць ад віду і ўзросту расліны. Карані прыдаткавыя, фарміруюцца на рызафорах (у выкапнёвых) або эндагенна з ніжніх барознаў сцябла і галінуюцца дыхатамічна. Лісце простае, спіральна размешчанае, сабранае на верхавіне сцябла ў разетку, пласцінка ліста ў ніжняй частцы пашыраная, з лігулай, да верхавіны звужваецца. Спарангіі двух тыпаў (мікра- і мегаспарангіі), масіўныя, унутры падзеленыя на камеры поўнымі або частковымі перагародкамі, размешчаны зверху ў паглыбленнях асновы лісця (спарафілаў); стробілы не фарміруюцца. Гаметафіты раздзельнаполыя, моцна рэдукаваны
Remove ads
Пашырэнне
Сямейства ўзнікла ў пермскі перыяд і існуе да цяперашняга часу. Уключае звыш 100 відаў, якія жывуць цяпер і распаўсюджаны касмапалітна з цэнтрам разнастайнасці ў Паўднёвай Амерыцы. У Беларусі сустракаюцца палушнік азёрны (Isoetes lacustris) і палушнік калючаспоравы (Isoetes echinospora).
Віды
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства Палушнікавыя (Isoëtaceae) уключае ў сябе 4 роды і 93 віды:
- Calamaria, уключае 7 відаў
- Cephaloceraton, манатыпны род, прадстаўнік:
- Cephaloceraton histrix
- Isoetella, манатыпны род, прадстаўнік:
- Isoetella duriei
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads