Палушнік азёрны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палушнік азёрны
Remove ads

Палушнік азёрны[1] (Isoëtes lacustris) — водная дзеразападобная расліна, від сямейства палушнікавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Палушнік азёрны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая травяністая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Расце зараснікамі або групамі на пяшчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш.

Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. Сцябло кароткае, у аснове цыбулепадобна патоўшчанае, да асновы двух-трохлопасцевае. Ад сцябла паміж лопасцямі адыходзяць шматлікія карані. Вышэй на сцябле размешчаны лісты. Яны ўнізе расшыраныя, з добра выражаным язычком, а кверху звужаюцца і становяцца шылападобнымі (адсюль назва расліны — шыльнік). Унутры лістоў амаль па ўсёй даўжыні праходзяць паветраныя каналы. Пашыраная лопасцевая аснова сцябла адпавядае рызафору, а верхняя частка, ад якой адыходзяць лісты, — сцяблу. Унутры сцябла праходзіць цыліндрычная стэла. Яна пашыраецца данізу і ўтварае дзве ці трылопасці, ад якіх адыходзяць пучкі, накіраваныя ў карані, а ад верхняй часткі стэлы — адгалінаванні ў лісты. Стэла акружана шырокім кальцом кары. У парэнхіме, што ахоплівае стэлу, маецца праслойка мерыстэмы, аналагічная камбію. Тут адрозніваюцца рызаморфныя і сцябловыя мерыстэмы. У выніку дзейнасці камбію сцябло палушніка нарастае ўтаўшчыню.

У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.

Remove ads

Распаўсюджанне

Thumb
Палушнік азёрны пад тоўшчай вады

Арэал уключае Паўночную Амерыку, Еўропу (Скандынавія, Цэнтральная, Атлантычная і Усходняя Еўропа) і нешматлікія ізаляваныя папуляцыі на Урале і ў Заходняй Сібіры.

На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана (Lobelia dortmanna) і эладэяй канадскай (Elodea canadensis)) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.

Ва Украіна сустракаецца ў Заходнім Палессі: Валынская, Ровенская вобласці. Утварае монадамінантныя зараснікі, папуляцыі прадстаўлены ў выглядзе шырокіх шчыльных палос на плыткаводдзі азёр (азёры Белае  (руск.) (Валадзімірацкі раён  (укр.)), возера Лукі  (укр.) Ратнеўскага раёна, Варанкі Валадзімерацкага раёна, азёры Вялікае і Сярэдняе Зарычненскага раёна), таксама сустракаецца асобнымі плямамі (азёры Свіцязь і Пясочнае  (укр.) Шацкага нацыянальнага прыроднага парку і на возеры Любча Ковельскага раёна).

У Расіі сустракаецца ў Мурманскай вобласці, Карэліі, Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Яраслаўскай, Іванаўскай, Маскоўскай (возера Белае-Бардукоўскае  (руск.) ў Шатурскім раёне  (руск.)), Уладзімірскай (ля вёскі Дваязёры  (руск.) Мелянскоўскага раёна  (руск.)), Разанскай (Светлае возера  (руск.)), Ніжагародскай (азёры Святое-Дзедаўскае, Святое-Сцяпурынскае, Вялікае Плотава і Малое Плотава), Свярдлоўскай (блізу Екацярынбурга), Чалябінскай (у азёрах Кундравы  (руск.) і Тургаяк  (руск.).

Remove ads

Біялогія

Расце зараснікамі або групамі на чыстых празрыстых плыткаводдзях (глыбіня 0,7-2 м, часам да 4 метраў і больш) мезатрофных і алігамезатрофных замкнёных або слабапратокавых азёр з пясчаным або пясчана-глейкім грунтам з нязначным узроўнем вады. Зараснікі адносяцца да класа Isoëto-Nanojuncetea. Гідрафіт.

Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. На ўнутранай пашыранай частцы спарафіла ў глыбокай ямцы знаходзяцца прыкрытыя язычком (лігулай) мега- і мікраспарангіі на кароткіх ножках ад 3 мм да 3 см. У мегаспарангіях развіваюцца ад 50 да 2000 мегаспор, а ў мікраспарангіях — ад некалькіх тысяч да соцен тысяч мікраспор. Спарангіі паспяваюць, ападаюць, часта ўсплываюць на паверхню вады, згніваюць і выслабаняюць споры. Апошнія прарастаюць у гаметафіты. Жаночы гаметафіт падобны на гаметафіт селагінелы, а мужчынскі складаецца з адной праталіяльнай клеткі і аднаго антэрыдыя, які мае сценку з 4 клетак і 2 сперматагенныя клеткі. Кожная сперматагенная клетка ўтварае па аднаму мнагажгуцікаваму сперматазоіду. Пасля апладнення з зіготы развіваецца зародак спарафіта, а затым — дарослая расліна. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.

Вельмі патрабавальны да чысціні вады.

Абмежавальныя фактары і ахова

Хуткія факты

Від знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Прычынамі змены колькасці віду становіцца парушэнне гідралагічнага рэжыму азёр, іх забруджванне бытавымі і прамысловымі сцёкамі (антрапагенная эўтрафікацыя), вытоптванне плыткаводдзя скатом.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Украіны  (руск.) і Расіі  (руск.). Ахоўваецца таксама ў Літве, Латвіі і Польшчы[2].

Неабходныя меры па абмежаванні рэкрэацыйнай нагрузкі на ўзбярэжжа азёр, дзе расце гэта расліна, даследаванне стану ўсіх раней вядомых папуляцый віду і стварэнне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ва ўразлівых месцах яго арэалу.

У Беларусі мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваецца ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» і гідралагічных заказніках  (укр.) «Глыбокае — Вялікае Астравіта», «Крывое», «Рычы», «Свіцязянскі»[2].

Ва Украіне мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваюць у Чарэмскім  (руск.), Ровенскім  (руск.) (Белаазёрская дзялянка) прыродных запаведніках, у Шацкім нацыянальным прыродным парку, батанічным заказніку  (укр.) мясцовага значэння «Любча» (Валынская вобласць). Забаронена парушэнне ўмоў росту.

У Чалябінскай вобласці ахоўваецца на тэрыторыі помніка прыроды «Возера Тургаяк  (руск.)».

Remove ads

Выкарыстанне

Мае гаспадарчае і камерцыйнае значэнне як прыдатная для аквакультуры дэкаратыўная, кармавая расліна. Месца нерасту рыб. Замацоўвае дно вадаёмаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads