Lada Vesta
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Lada Vesta (руск.: Лада Веста) — расійскі легкавы аўтамабіль малога класа, які выпускаецца з 2015 года. У мадэльным шэрагу АўтаВАЗа паўстаў на замену мадэлі Priora.
Lada Vesta
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) 5‑дзв. універсал (5‑месн.) |
На рынку
Папярэднік Lada Priora |
Remove ads
Гісторыя
Распрацоўка
Пачынаючы з 2004 года АўтаВАЗ вёў распрацоўку новага сямейства на платформе «Lada C»: ВАЗ-2116 (седан), 2117 (універсал) і 2118 (хетчбек). У 2010 годзе кіраўніцтва АўтаВАЗа абвясціла аб зачыненні праекта.
У жніўні 2014 года на Маскоўскім аўтасалоне быў прадстаўлены канцэпт Lada Vesta, у аснову якога ў тым ліку ляглі напрацоўкі "праекта C". У ліпені 2015 года была паказана серыйная версія[1].
2015—2022

Серыйны выпуск мадэлі пачаўся 25 верасня 2015 года[2]. Зборка Lada Vesta была наладжана на заводзе ў Іжэўску, пры гэтым значная частка кампанентаў выпускалася ў Тальяці: матор, каробка перадач, элементы шасі, дэталі буйной і сярэдняй штампоўкі, у тым ліку вонкавыя панэлі кузава[3]. Напачатку выпуску ўзровень лакалізацыі складаў 71%[4].
19 чэрвеня 2017 года завод «Лада Іжэўск» выпусціў 100-тысячны аўтамабіль Lada Vesta[5].

11 верасня 2017 года пачалі выпускаць універсал Vesta SW і яго прыпадняты варыянт Vesta SW Cross[6].
25 красавіка 2018 года пачаўся выпуск седанаў версіі Lada Vesta Cross[7].
28 лютага 2019 года была выраблена 300-тысячная Веста. Юбілейным стаў універсал Vesta SW колеру «Карфаген» у камплектацыі Luxe з рухавіком аб'ёмам 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач[8].
19 снежня 2019 года з канвеера сышла 400-тысячная Lada Vesta. Юбілейным стаў седан ярка-блакітнага колеру «Дайвінг» у камплектацыі Exclusive з аўтаматычнай бесступеньчатай трансмісіяй і рухавіком 1,6 л (113 к.с.)[9].
13 лістапада 2020 года быў выпушчаны 500-тысячны аўтамабіль. Юбілейным стаў седан Vesta Cross у камплектацыі [BLACK], абсталяваны рухавіком 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач[10].
9 верасня 2021 года з канвеера сышла 600-тысячная Lada Vesta. Юбілейным стаў універсал Lada Vesta SW Cross ярка-блакітнага колеру «Дайвінг» у камплектацыі [BLACK] з рухавіком 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач. Аўтамабіль быў дастаўлены ў Беларусь у дылерскі цэнтр Lada ў Гомелі[11].
Vesta NG (2022)
22 лютага 2022 года стартавала вытворчасць абноўленай Весты[12]. Мадэль атрымала новыя бамперы, цалкам святлодыёдную оптыку (фары, супрацьтуманныя агні, заднія ліхтары). Рашотка радыятара зроблена рознай у стандартных машын і версій Cross: на стандартных рашотку перасякаюць два храміраваныя гарызантальныя молдынгі, у Cross яна складаецца з буйных ячэек. Таксама быў абноўлены інтэр’ер: з’явіліся новыя пярэдняя панэль, цэнтральная кансоль, прыборы, руль і ашалёўка дзвярэй. Для люксавай камплектацыі прадугледжвалася панэль з віртуальнымі прыборамі і дзесяціцалёвым вертыкальным планшэтам медыясістэмы на цэнтральнай кансолі.
Дэфіцыт кампанентаў і страта некаторых пастаўшчыкоў прымусілі спыніць выпуск. 5 сакавіка завод «Лада Іжэўск» спыніўся з-за недахопу камплектуючых — у першую чаргу электронных кампанентаў, якія пастаўляліся Renault з іншых краін. Да спынення вытворчасці паспелі сабраць прыкладна 800 рэстайлінгавых машын. У пачатку жніўня сабралі яшчэ 240 аўтамабіляў з рэшты машынакамплектаў, аднак большасць гэтых машын недаўкамплектаваны і не маюць падушак бяспекі і некаторых электронных блокаў[13].
У жніўні 2022 года было прынята рашэнне перанесці вытворчасць мадэлі ў Тальяці на лінію B0[14]. Выпуск машын узнавілі ў сакавіку 2023 года[15].
Remove ads
Мадыфікацыі
- Lada Vesta
- Lada Vesta Cross
- Lada Vesta SW
- Lada Vesta SW Cross
- Lada Vesta Sport
- Lada Vesta
- Lada Vesta Sport
- Lada Vesta SW
- Lada Vesta SW Cross
Першапачаткова планавалася, што акрамя седана і ўніверсала, у сямейства Vesta будзе ўваходзіць хэтчбек. Ад Vesta ў кузаве ўніверсал ён адрозніваўся кароткай задняй навіссю, іншымі багажнымі дзвярыма, ліхтарамі іншага дызайну і спусцістай лініяй даху, на якім быў спойлер. Даўжыня была на 150 міліметраў карацей седана Vesta і складала 4,26 метры. Гэтая мадыфікацыя існавала толькі ў выглядзе макета, які быў прадэманстраваны ў 2015 годзе[16]. Замест хэтчбека Vesta АўтаВАЗ выпусціў на рынак мадэль Lada XRAY.
Remove ads
Апісанне
Салон
Рухавікі


Базавы рухавік для Vesta — 1,6-літровы 16-клапанны ВАЗ-21129 магутнасцю 106 к.с. Па сутнасці, гэта дапрацаваны ВАЗ-21127, які, у сваю чаргу, вядзе свой радавод ад ВАЗ-21083. У жніўні 2018 года з'явілася новая поршневая сістэма Federal-Mogul (з выбаркамі ў поршнях, якія прадухіляюць загін клапанаў пры абрыве рамяня ГРМ).
У чэрвені 2017 года пачалася вытворчасць біпаліўнай мадыфікацыі Lada Vesta CNG, разлічанай на работу на сціснутым прыродным газе. Газабалонная ўстаноўка прапаноўвалася для машын з рухавіком аб'ёмам 1,6 л (106 к.с. на бензіне і 96 к.с. на метане) з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Металакампазітны газавы балон ёмістасцю 90 л (18 кубаметраў) усталяваны ў багажніку за спінкай задняга сядзення.
Другі рухавік, якім абсталёўваецца Vesta, — 1,8-літровы ВАЗ-21179 магутнасцю 122 к.с. Ён пабудаваны на базе 1,6-літровага матора, але практычна цалкам складаецца з арыгінальных дэталяў, а таксама мае шэраг канструктыўных адрозненняў. Адно з іх — фазавярчальнік на ўпуску. З 2018 года выпуску аўтамабілі атрымалі новую паліўную рампу і абноўленую прашыўку. У лістападзе 2020 года была дапрацавана канструкцыя галоўкі блока цыліндраў[17].
Версія Sport абсталёўвалася дапрацаваным рухавіком 1,8 л з шэрагам арыгінальных дэталяў (у прыватнасці, упуск і выпуск) і арыгінальнай прашыўкай.
З лета 2020 годзе АўтаВАЗ паступова прыбіраў з камплектацый Lada Vesta рухавік ВАЗ-21179. Са студзеня 2021 года ён застаўся толькі на версіях Lada Vesta Cross і Lada Vesta SW Cross[18].
Шасі
Vesta грунтуецца на арыгінальнай платформе, пры гэтым у канструкцыі былі ўжытыя вузлы і агрэгаты ад іншых мадэляў Lada і Renault.
Ад пачатку вытворчасці Vesta абсталёўваліся каробкай Renault JH3. З восені 2016 года на машыны з рухавіком 1,6 сталі ўсталёўваць каробку перадач ВАЗ-21807.
АМТ — рабатызаваная каробка на базе 5-ступеньчатай "механікі" ВАЗ з прымяненнем кампанентаў ZF.
У лістападзе 2019 года на рынак выйшла Vesta з варыятарам Jatco[19].
Vesta мае некалькі варыянтаў падвескі: стандартная для седана і ўніверсала, з павялічаным дарожным прасветам у Cross-версій, а таксама пераналаджаная і паніжаная для мадыфікацыі Sport.
У пярэдняй падвесцы арыгінальныя штампаваныя L-падобныя рычагі, якіх няма ні ў аўтамабіляў сямейства В0, ні на іншых Ладах. Выкарыстаны пярэдні падрамнік. У аснове задняй падвескі — змененая бэлька ад электрамабіля Renault Zoe (на Vesta яна шырэй на 50 мм). Падвеска Cross-версій больш жорсткая за кошт iншых наладаў і нізкапрофільных шын памера 205/50 R17. Базавыя шыны для Lada Vesta — 185/65 R15, для версіі SW прапанаваныя 195/55 R16.
Весты з маторам 1,8 л, а таксама ўсе Cross-версіі маюць заднія дыскавыя тормазы замест барабанных. У версіі Vesta Sport ужываюцца тармазныя механізмы ад Renault Megane.
Тэхнічныя характарыстыкі
- курсівам у дужках — дадзеныя версіі Cross
Бяспека
Расійскі часопіс Аўтарэвю (руск.: Авторевю) двойчы праводзіў франтальныя краш-тэсты аўтамабіля (аб мяккі бар'ер з перакрыццём 40% і на хуткасці 64 км/г). У 2016 годзе быў выпрабаваны седан: 14,1 балаў з 16 (4 зоркі паводле рэйтынгу ARCAP)[20]. У 2018 годзе часопісам была выпрабавана Lada Vesta SW Cross: з-за павелічэння вагі прыпадняты ўніверсал пераносіць удар горш, чым седан, і атрымаў 11,7 балаў з 16 (3 зоркі паводле рэйтынгу ARCAP)[21].
Remove ads
Продажы
![]() |
У Беларусі
Продажы мадэлі ў Беларусі пачаліся 21 студзеня 2016 года[23].
2016[24] | 2017[25] | 2018[26] | 2019[27] | 2020[28] | 2021[29] | 2022[30] | 2023[31] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
320 | 601 | 5 269 | 7 585 | 4 632 | 4 803 | 1 846 | 754 |
Зноскі
- Как создавался автомобиль Лада Веста (история событий) (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 10 жніўня 2021.
- АВТОВАЗ сегодня запустил серийное производство LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (25 верасня 2015). Праверана 10 жніўня 2021.
- Локализация Lada Vesta составит более 70% (руск.). Автостат // autostat.ru (21 верасня 2015). Праверана 13 студзеня 2021.
- LADA Vesta – кто поставщики? (руск.). Автостат // autostat.ru (25 верасня 2015). Праверана 14 студзеня 2021.
- «ЛАДА Ижевск» выпустил 100-тысячный седан LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (19 чэрвеня 2017). Праверана 14 студзеня 2021.
- Стартовало производство LADA Vesta SW и Vesta SW Cross (руск.). Автостат // autostat.ru (11 верасня 2017). Праверана 10 жніўня 2021.
- В Ижевске стартовало производство LADA Vesta Cross (руск.). Автостат // autostat.ru (25 красавіка 2018). Праверана 10 жніўня 2021.
- АВТОВАЗ выпустил 300 тысяч автомобилей LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (1 сакавіка 2019). Праверана 10 жніўня 2021.
- С конвейера сошла 400-тысячная LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (19 снежня 2019). Праверана 14 студзеня 2021.
- В России выпущена 500-тысячная LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (16 лістапада 2020). Праверана 14 студзеня 2021.
- В России выпущена 600-тысячная LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (9 верасня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- "АВТОВАЗ представил обновленную LADA Vesta"(руск.). Автостат // autostat.ru. 2022-02-22. Праверана 2022-09-26.
- Своими глазами: обновленная Лада Веста (руск.). autoreview.ru (9 жніўня 2022). Праверана 26 верасня 2022.
- "АВТОВАЗ объявил о переносе производства LADA Vesta в Тольятти"(руск.). Автостат // autostat.ru. 2022-08-04. Праверана 2022-09-26.
- "Почти без упрощений. В Тольятти стартовал выпуск Lada Vesta NG"(руск.). abw.by. 2023-03-03. Праверана 2023-03-03.
- АвтоВАЗ показал несуществующий хэтчбек Lada Vesta (руск.). motor.ru (17 мая 2021). Праверана 18 мая 2021.
- АвтоВАЗ доработал конструкцию ГБЦ двигателя ВАЗ 21179 (1.8 л, 122 л.с.) (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
- АвтоВАЗ оставил двигатель 1.8 л только на Lada Vesta Cross, новые подробности (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (13 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 13 студзеня 2021.
- Лада Веста с вариатором: цены и новое оснащение (руск.). autoreview.ru (11 лістапада 2019). Праверана 10 жніўня 2021.
- Лада Веста (руск.). autoreview.ru. Праверана 13 студзеня 2021.
- Лада Веста SW Cross (руск.). autoreview.ru. Праверана 13 студзеня 2021.
- Lada Vesta Sales Figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 30 студзеня 2024.
- Сегодня стартовали белорусские продажи Lada Vesta. "Наши" цены - от 155 миллионов рублей (руск.). abw.by (21 студзеня 2016). Праверана 13 студзеня 2021.
- Ввоз из России, проседание Geely. Почему продажи "официалов" выросли, но поводов для оптимизма нет (руск.). abw.by (2 лютага 2017). Праверана 10 жніўня 2021.
- Какие новые автомобили покупали белорусы в 2017-м и за счет чего растет рынок? (руск.). abw.by (16 студзеня 2018). Праверана 14 студзеня 2021.
- Какие автомобили покупали белорусы в 2018 году? ТОП-30 моделей (руск.). abw.by (16 студзеня 2019). Праверана 27 студзеня 2022.
- Итоги автомобильного года 2019 - и новинки, которые приедут в Беларусь в 2020 (руск.). domkrat.by (20 студзеня 2020). Праверана 27 студзеня 2022.
- Lada и Geely уже не хватают? Чем белорусы интересовались в конце 2020 года (руск.). av.by (15 студзеня 2021). Праверана 15 студзеня 2021.
- Названы самые продаваемые машины в Беларуси за 2021 год (руск.). av.by (27 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
- Вот какие авто покупали белорусы. Полная статистика продаж автомобилей в стране за 2022 год (руск.). av.by (22 лютага 2023). Праверана 24 лютага 2023.
- "Рост продаж и Geely вне конкуренции. БАА подвела итоги 2023 года"(руск.). abw.by. 2024-01-30. Праверана 2024-01-30.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads