Laravel
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Laravel — гэта свабодны вэб-фрэймворк PHP з адкрытым зыходным кодам[3], створаны Тэйларам Отвэлам і прызначаны для распрацоўкі вэб-праграм па архітэктурным шаблоне «model–view–controller» (MVC) на аснове Symfony. Сярод асаблівасцяў Laravel — модульная сістэма пакавання з адмысловым мэнэджарам залежнасцяў, розныя спосабы доступу да рэляцыйных баз даных, утыліты, якія дапамагаюць разгортваць і суправаджаць вэб-праграмы. Мае арыентацыю на сінтаксічны цукар[4][5][6][7].
Зыходны код Laravel размешчаны на GitHub і ліцэнзуецца на ўмовах ліцэнзіі MIT[8].
Remove ads
Гісторыя
Тэйлар Отвэл стварыў Laravel як спробу прапанаваць больш дасканалую альтэрнатыву фрэймворку CodeIgniter, які не валодаў некаторымі магчымасцямі, напрыклад убудаванай падтрымкай аўтэнтыфікацыі і аўтарызацыі карыстальнікаў. Першая бэта-версія Laravel была выпушчана 9 чэрвеня 2011 года, а затым у тым жа месяцы быў выпушчаны рэліз Laravel 1. Laravel 1 меў убудаваную падтрымку аўтэнтыфікацыі, лакалізацыі, мадэляў, уяўленняў, сесій, маршрутызацыі і іншых механізмаў, але не меў падтрымкі кантролераў, што не дазваляла яму быць сапраўдным MVC-фрэймворкам.
Гісторыя выпускаў
Версіі з абазначэннем LTS падтрымліваліся выпраўленнямі памылак на працягу 2 гадоў і абнаўленнямі бяспекі на працягу 3 гадоў. Іншыя версіі падтрымліваліся выпраўленнямі памылак на працягу 6 месяцаў і абнаўленнямі бяспекі на працягу 1 года[9]. Пачынаючы з версіі 8, асноўныя версіі выходзяць штогод, а тэрміны падтрымкі складаюць: выпраўленні памылак на працягу 18 месяцаў і абнаўленні бяспекі на працягу 2 гадоў для ўсіх версій. Для дадатковых бібліятэк выпраўленне памылак робіцца толькі ў апошняй асноўнай версіі[10].
Старая версія
Старая версія, падтрымліваецца
Апошняя версія
Апошні рэліз-кандыдат
Наступны рэліз
Remove ads
Канферэнцыі

Laracon — гэта афіцыйная канферэнцыя Laravel, прысвечаная фрэймворку Laravel, яго развіццю, выкарыстанню і агульным пытанням распрацоўкі праграмнага забеспячэння. У мінулым Laracon праводзіўся ў ЗША, Еўропе і ў Інтэрнэце[13][14]. Як правіла, канферэнцыя праводзіцца ў ЗША і Еўропе штогод. 2017 год стаў першым годам, калі Laracon праводзіўся толькі ў рэжыме анлайн. 2018 год стаў першым годам правядзення Laracon у Аўстраліі. Кожны год у канферэнцыі розныя фундатары і арганізатары, але асноўнымі арганізатарамі звычайна выступаюць кампаніі Laravel, Laravel News і UserScape.
У той час, як шматлікія канферэнцыі Laracon з’яўляюцца афіцыйнымі, шэраг іншых канферэнцый праводзіцца пад назвай Laravel Live. У цяперашні час штогод праводзяцца канферэнцыі Laravel Live UK і Laravel Live India[15][16]. Хоць гэтыя канферэнцыі не з’яўляюцца афіцыйнымі, яны маюць дазвол Тэйлара Отвэла на выкарыстанне назвы Laravel.
Remove ads
Гл. таксама
- Vue.js, фронтэнд-фрэймворк, які па змаўчанні пастаўляецца ў складзе Laravel
Зноскі
- History of Laravel PHP framework, Eloquence emerging — 2013. Праверана 10 мая 2015.
- Release 12.14.1 — 2025. Праверана 20 мая 2025.
- The real-time community site Voten goes open-source (англ.). Laravel News (16 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы November 12, 2020. Праверана 30 красавіка 2020.
- Daniel Gafitescu. Goodbye CodeIgniter, Hello Laravel . sitepoint.com (6 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы November 30, 2020. Праверана December 21, 2013.
- Laravel 5 Essentials - Martin Bean - Google Books . books.google.com. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 9 кастрычніка 2024.
- Laravel Documentation (versions 3.0–3.2.14)(недаступная спасылка). three.laravel.com. Архівавана з першакрыніцы August 26, 2014. Праверана August 30, 2014.
- Laravel Documentation (version 4.2) . laravel.com. Архівавана з першакрыніцы September 20, 2014. Праверана August 30, 2014.
- laravel/framework: The Laravel Framework . github.com. Архівавана з першакрыніцы January 16, 2023. Праверана January 17, 2023.
- Laravel Documentation: Releases . Laravel. Архівавана з першакрыніцы November 23, 2020. Праверана February 26, 2017.
- Laravel - The PHP Framework For Web Artisans (англ.). laravel.com. Праверана 5 верасня 2023.
- Laravel 9 is Now Released! (англ.). Laravel News. Праверана 5 верасня 2023.
- Laravel 10 is now released! (англ.). Laravel News. Праверана 5 верасня 2023.
- Laracon Online | The official worldwide Laravel online conference (англ.). laracon.net. Архівавана з першакрыніцы December 16, 2020. Праверана 24 сакавіка 2017.
- Search Results (англ.). laravel-news.com. Архівавана з першакрыніцы May 29, 2020. Праверана 24 сакавіка 2017.
- Laravel Live UK | Home . laravellive.uk. Архівавана з першакрыніцы August 14, 2020. Праверана 5 жніўня 2020.
- Laravel Live India Community (англ.) . Laravel Live India Community. Архівавана з першакрыніцы August 10, 2020. Праверана 5 жніўня 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads