GitHub
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
GitHub — вэб-сэрвіс для сумеснай працы над праграмным забеспячэннем. Дазваляе распрацоўшчыкам ствараць, захоўваць і распаўсюджваць зыходны код праграм. У аснове GitHub ляжыць размеркаваная сістэма кіравання версіямі Git, да функцыяналу якой Github дадае кантроль доступа, бесперапынную інтэграцыю, кіраванне задачамі і трэкер багаў.
Github з'яўляецца адным з найбольш вядомых сродкаў захавання праектаў з адкрытым зыходным кодам[5]. У студзені 2023 года кампанія паведаміла, што больш за 100 мільёнаў распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць сэрвіс[6] для работы над больш чым 420 мільёнамі рэпазіторыяў[7], з якіх 28 мільёнаў рэпазіторыяў з'яўляюцца публічнымі[8]. Станам на 2023 год Github з'яўляецца найвялікшым у свеце сховішчам зыходнага кода.
Remove ads
Гісторыя
GitHub быў распрацаваны на Ruby on Rails і пачаў працу ў лютым 2008 года[9]. Таксама вэб-сайт выкарыстоўвае фреймворк Bootstrap. 4 чэрвеня 2018 года Microsoft купіла GitHub за 7,5 млрд даляраў[10][11][12].
Вядомыя праекты
Многія буйныя IT-кампаніі размяшчаюць свае афіцыйныя рэпазіторыі на сэрвісе:
Распрацоўкі
Акрамя самога сайта па хостынгу IT-праектаў GitHub мае наступныя распрацоўкі:
- Atom — бясплатны рэдактар тэксту з адкрытым зыходным кодам
- Electron — платформа з адкрытым зыходным кодам для выкарыстання вэб-сайтаў на аснове JavaScript у якасці настольных праграм.
- GitHub Desktop — настольная версія сайта GitHub
Зноскі
- The Problem With Putting All the World's Code in GitHub . Wired (29 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы June 29, 2015. Праверана June 29, 2015.
- Dohmke, Thomas. 100 million developers and counting (англ.) . The GitHub Blog (25 студзеня 2023). Праверана 25 студзеня 2023.
- Github Number of Repositories (англ.). GitHub. Праверана February 26, 2024.
- Repository search for public repositories (англ.). GitHub. — «Showing 28,177,992 available repository results» Архівавана з першакрыніцы November 5, 2020. Праверана June 5, 2018.
- Neumann, Alexander. GitHub populärer als SourceForge und Google Code . heise Developer.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads