Лаўр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаўр[1] (Laurus) — род субтрапічных дрэў або кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae).
Прадстаўнікі роду растуць у Міжземнамор’і, на Канарскіх астравах і ў Заходнім Закаўказзі.
Remove ads
Біялагічнае апісанне
Лісце чаргавальнае, скурыстае, суцэльнакрайняе; змяшчае вялікую колькасць эфірных алеяў.
Кветкі сабраныя ў парасонападобныя пазушныя суквецці.
Плады сіне-чорныя, касцянкападобныя, аднанасенныя.
Ужыванне
Плады лаўровага дрэва — бабкі — ужываюць як прыправу ў кулінарыі, таксама вырабляюць з іх алей і іншыя рэчывы.
Зноскі
- Напісанне Лаўр паводле: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads