LiveLib

From Wikipedia, the free encyclopedia

LiveLib
Remove ads

LiveLib (Жывая бібліятэка, Лайвліб) — рускамоўны інтэрнэт-праект, сацыяльная сетка, прысвечаная літаратуры. Сайт змяшчае інфармацыю аб кнігах, пісьменніках, выдавецтвах, бібліятэках.

Хуткія факты URL, Тып сайта ...
Remove ads

Дзейнасць

На сайце карыстальнікі могуць весці чытацкія дзённікі, абмяркоўваць кнігі і пісаць рэцэнзіі. Каманда сайта публікуе навіны аб новых кнігах і выданнях, літаратурных аглядах, выдавецтвах і аўтарах кніг, вядзе рэйтынгі карыстальнікаў і менавіта чаму ў кнігах яны аддаюць перавагу[1][2]. Рэгулярна ў супрацоўніцтве з выдавецтвамі праводзяцца літаратурныя гульні, конкурсы і флэшмобы, такія як «Кніжны сюрпрыз», «Хата-чытальня», «Кніжны выклік»[3].

Remove ads

Гісторыя

Праект быў запушчаны ў лютым 2007 года. Рэгістрацыя стала адкрытай у красавіку 2007 года[4].

Восенню 2011 года дададзены раздзел «Раздачы». У ім аўтары і выдавецтвы размяшчаюць спіс кніг, якія карыстальнікі могуць выйграць у розыгрышы.

У ліпені 2013 дададзены раздзел «Бібліятэкі», у тым жа годзе распрацаваны дадаткі для Android і iOS.

У 2019 стаў адным з самых папулярных сайтаў рунэту ў вобласці літаратуры[5].

Remove ads

Узнагароды

У лістападзе 2011 года LiveLib стаў лаўрэатам «Прэміі Рунэту» у намінацыі «Навука і адукацыя» і атрымаў спецыяльны прыз «За самую вялікую калекцыю рэцэнзій»[6]. На рэцэнзіі Лайвліба спасылаюцца аўтары і выдавецтва.

У лістападзе 2015 года сайт заняў сёмае месца ў агульным спісе народнага галасавання «Прэміі Рунэту».

Зноскі

  1. Белановский Александр. Интервью / Livelib.ru (соцсервис для книголюбов) / Александр Белановский. Эхо Москвы
  2. Конкурс рецензий от LiveLib Архівавана 7 жніўня 2020.. internetno.net. Дата обращения: 27 декабря 2019.
  3. LiveInternet: Рейтинг сайтов. www.liveinternet.ru. Дата обращения: 27 декабря 2019.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads