Аперацыя «Mаштарак»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аперацыя «Mаштарак»
Remove ads

Аперацыя «Маштарак» (Moshtarak з мовы дары — «разам») — найбуйнейшая[13][14] з пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане ў 2001 годзе наступальная аперацыя ISAF, якая пачалася ў ноч з 12 на 13 лютага 2010 года ў правінцыі Гільменд у паўднёвым Афганістане. Афганская армія і сілы ISAF былі ўзмоцнены марской пяхотай і вайсковымі злучэннямі ЗША[15]. Мэта наступлення — горад Марджа[16], які 14 лютага здаўся амаль без бою[17][18]. Паводле папярэдніх даных, прыблізна 2 500 або больш афганскіх салдат удзельнічала ў аперацыі[19], а агульная колькасць байцоў павялічылася да 15 000[20], калі падключыліся амерыканскія, брытанскія і іншыя войскі кааліцыі. Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць Талібану[14][21].

Хуткія факты Аперацыя «Маштарак», Дата ...
Remove ads

Стратэгічнае значэнне

Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць мяцежнікаў Талібану[22][23]. Камандуючы брытанскімі сіламі ў правінцыі Гільменд Джэймс Коўэн, лічыў што яна пакладзе «пачатак канца мяцежнікаў». Таксама аперацыя меркавалася, што кампанія пакажа ці ў стане афганскія ўзброеныя сілы падтрымліваць мір і парадак[24].

За некалькі гадзін да пачатку наступлення афганскія і кааліцыйныя сілы раскідвалі ўлёткі з заклікам «не дазваляць баевікам Талібану ўваходзіць у Ваш дом»[25].

Remove ads

Сілы бакоў

Міжнародная кааліцыя

Колькасць аб’яднаных сілаў склала больш за 15000 салдат, у тым ліку[7]:

  • Прыблізна 5 брыгад афганскіх падраздзяленняў, уключаючы войскі Афганскай нацыянальнай арміі, супрацоўнікаў Афганскай нацыянальнай паліцыі, Афганскай памежнай службы і Афганскай паліцыі грамадзянскага правапарадку.
  • Рэгіянальнае камандаванне «Поўдзень» ISAF, якое ўключае сілы ЗША, Вялікабрытаніі, Даніі, Канады і Эстоніі, у прыватнасці:
    • Штаб, аператыўная група «Leatherneck» (Корпус марской пяхоты ЗША)
      • 7-ы полк марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы батальён 3-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы батальён 6-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 3-ці батальён 6-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 3-ці артылерыйскі батальён 10-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 4-ы батальён (Страйкер) 23-га пяхотнага палка (Армія ЗША)
      • 7-ы інжынерны батальён (ЗША)
      • 2-і баявы інжынерны батальён марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы ўзвод роты «Брава» 1-га баявога інжынернага батальёна марской пяхоты (ЗША)
      • 7-я баявая рота тылавога забеспячэння 7-га інжынерна-сапёрнай батальёна марской пяхоты (ЗША)
      • 2-і разведвальна-дазорны батальён марской пяхоты (ЗША)
      • 3-ці ўзвод роты «Брава» 2-га амфібійнага-штурмавога батальёна марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы баявы батальён тылавога забеспячэння марской пяхоты (ЗША)
    • 3-ці батальён 4-й брыгады 205-га корпуса Афганскай нацыянальнай арміі
    • 1-я рота Колдстрымскай гвардыі (Сухапутныя войскі Вялікабрытаніі)
    • 1-я рота Грэнадэрскай гвардыі (Вялікабрытанія)
    • 1-я рота Каралеўскіх валійцаў (Вялікабрытанія)
    • Правінцыйная каманда рэканструкцыі (Provincial Reconstruction Team, PRT) Гільменд (Вялікабрытанія)
    • група аператыўнага камандавання і сувязі (Вялікабрытанія)
    • часці 3-га батальёна канадскага палка лёгкай пяхоты прынцэсы Патрыцыі (Канадскія ўзброеныя сілы), у злучэнні з 1-м батальёнам 4-й брыгады 205-га корпуса (Афганістан)
    • група аператыўнага камандавання і сувязі (Узброеныя сілы Францыі), у злучэнні з 31-м батальёнам 4-й брыгады 205-га корпуса (Афганістан)
    • аператыўная група «Pegasus» (ЗША)
    • аператыўная група «Кандагар» (Канада)
    • аб’яднаная аператыўная група «Афганістан» (Канада)[26]
    • часці дацкага кантынгенту ISAF (Узброеныя сілы Даніі)
    • эстонскі кантынгент ISAF ESTCOY-9 (Узброеныя сілы Эстоніі)
    • 451-е разведвальнае авiякрыло (ЗША)
    • 904-е развкдвальнае авiякрыло (Вялікабрытанія)[27]
    • 7 верталётаў канадскага кантынгенту, у тым ліку тры Boeing CH-47 Chinook пад прыкрыццём чатырох CH-146 Griffon[28]
Remove ads

Ход аперацыі

13 лютага

12 лютага за некалькі гадзін да аперацыя паўночы афганскі прэзідэнт Хамід Карзай даў асабістае адабрэнне на аперацыю, якая адтэрміноўвана на суткі, паколькі афганскія чыноўнікі вялі перамовы з паўстанцамі[29]. Наступленне пачалося з прызямлення верталётаў у цэнтральнай частцы Гільменда[30]. 13 лютага ў 4:00 па мясцовым часе першыя верталёты дэсантавалі сілы брытанскіх, афганскіх і французскіх войскаў. Прасоўванне ў Марджу замарудзілася раніцай у раёне макавых палёў, пакрытых самаробнымі выбуховымі прыладамі і мінамі[31][32][33][34].

Першы агонь быў адкрыты БПЛА MQ-1 Predator і верталётамі AH-64 Apache па паўстанцам. У 2:00 па мясцовым часе падраздзяленні Марской пяхоты ЗША перасеклі шэраг каналаў на поўдні раёна Над Алі.

На працягу паўгадзіны падраздзяленні войскаў ЗША, Вялікабрытаніі і Афганістана арганізоўвалі абарону вялікай колькасці пасадачных пляцовак для верталётаў. Каля 4:00 верталёты з дэсантам пачалі высадку дэсанту паблізу горада Шавал — апірышча Талібану, у раёне Чах Анджыр. У той час як брытанцы займалі тэрыторыю больш за 1000 салдат Марской пяхоты ЗША і Афганскай нацыянальнай арміі высадзіліся ў раёне Марджа. На працягу наступных 90 хвілін падраздзяленні марской пяхоты дастаўляліся на верталётах CH-53 Super Stallion. На досвітку аб’яднаныя сілы пачалі рух у раён аперацыі[35].

Генерал-маёр Нік Паркер, камандуючы Рэгіянальнага камандавання «Поўдзень» ISAF, заявіў, што войскі кааліцыі «паспяхова пачалі аперацыю і не панеслі ніякіх страт». У той час як марскія пяхотнікі і афганскія салдаты штурмавалі Марджу, брытанскія, амерыканскія і канадскія падраздзяленні нанеслі ўдары па пазіцыях паўстанцаў у раёне Над Алі. Генерал Мухамад Зазаі, камандуючы войскамі Афганістана на поўдні краіны, паведаміў, што сілы афганцаў і кааліцыі ўзялі кантроль над 11 з 13 запланаваных раёнаў і працягваюць павольна прасоўвацца наперад[36][37].

14 лютага

У другі дзень аперацыі брытанскія войскі захапілі Шавал, горад, які на працягу мінулых двух гадоў быў пад кантролем паўстанцаў. Ён выкарыстоўваўся імі як вучэбна-баявы лагер, дзе вырабляліся выбуховыя прылады і навучалі падрыўной справе. Тут выяўлена вялікая колькасць самаробных бомбаў і мін[38]. Таксама было канфіскавана шмат наркатычных сродкаў — 17 тон опію, 74 тоны опіумнага маку, 400 фунтаў гашышу, 443 фунта гераіну[39].

У гэты дзень дзве амерыканскія ракеты, запушчаныя з пускавых установак HIMARS, патрапілі ў дом побач з горадам Марджам, пры гэтым загінула 12 мірных жыхароў. Атака павінна была знішчыць склад зброі талібаў, але цэль апынулася памылковай, як прызналі ў штабе аперацыі. Камандуючы сіламі НАТА ў Афганістане амерыканскі генерал Стэнлі Маккрыстал выказаў афганскаму прэзідэнту Хаміду Карзаю глыбокае шкадаванне ў сувязі з «трагічнай стратай жыццяў»[40][41][42].

15 лютага

У той час як брытанскі сектар на поўначы раёна Над Алі быў заняты даволі лёгка, амерыканскія вайскоўцы сустрэлі супраціў у некалькіх кіламетрах ад Марджу, дзе тэрарысты «стаялі да канца»[43]. Па даных амерыканскіх і афганскіх вайскоўцаў, каля чвэрці з 400 талібаў у Марджу было знішчана ў пачатку аперацыі, яшчэ чвэрць адышла ў іншыя раёны правінцыі. У горадзе баявыя дзеянні працягваліся ў паўночнай часткі і ў цэнтры[44][45].

16 лютага

Найбольш інтэнсіўныя баявыя дзеянні 16 лютага праходзілі на поўдзень ад цэнтра горада ля базару Кару Чрэх, дзе вайскоўцы роты «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты трапілі пад агонь праціўніка[46].

Прадстаўнікі афганскіх сіл паведамілі, што каля 35 баевікоў знішчана з пачатку аперацыі[47].

Пасля таго, як горад Шавал быў заняты асноўная пагроза сілам ISAF зыходзіла ад тэрарыстаў-смяротнікаў і выбуховых прылад[48].

17 лютага

Прагрэс кааліцыйных сілаў быў запаволены з-за шматлікіх прыдарожных мін і самаробных выбуховых прылад, і значнай прысутнасці грамадзянскіх асоб у гэтым раёне. Генерал афганскай арміі Мухiдын Горы абвінаваціў Талібан у выкарыстанні «жывога шчыта». Па яго словах, «нашы войскі бачылі як ставяць жанчын і дзяцей на дахах дамоў і страляюць з-за іх спін»[49].

У гэты дзень у засаду трапіла рота «K» 3-га батальёна 6-га палка марской пяхоты з афганскімі ваеннымі, калі перасякала поле каля вёскі на поўнач ад Марджу. Баевікі схаваліся каля арашальных канала, абстрэльвалі роту і не давалі ім пакінуць поле. Рота выкарыстала супраць нападнікаў мінамёты M224, але гэта не спыніла іх. Тады амерыканцы запыталі паветраны ўдар па пазіцыі баявікоў, на якіх скінулі 250-фунтовую бомбу, разбурыўшы пераправы праз канал. Таксама ваенным аказваў падтрымку з паветра верталёт AH-1 Cobra. Бой доўжыўся 4 гадзіны, 1 марскі пяхотнік быў забіты, 2 паранены[50].

18 лютага

Сілы ISAF і афганскія падраздзяленні працягвалі выціскаць баевікоў з горада і раёна. Войскі працягвалі сутыкацца з невялікімі агменямі супраціву паўстанцаў на поўначы і ўсходзе Марджы. У адносна спакойным брытанскім сектары раёна Над Алі праходзіла размініраванне самаробных выбуховых прылад і мінных палёў, збудаванне перапраў праз каналы Нахр-э-Бург і Шамлан, тым самым паляпшаючы сістэму перамяшчэння ў раёне. Былі пачаты аднаўленчыя работы, такія як рамонт ірыгацыйных сістэм і стварэнне мясцовых школ[51].

Пасля падаўлення адкрытага супраціву ў раёне Над Алі пачалася аперацыя па выяўленні схаваных сіл праціўніка. Увечары каля 130 салдат Шатландскай гвардыі высадзіліся на поўдні раёна з верталётаў «Чынук», для патрулявання мясцовасці, дзе яны неўзабаве былі абстраляны баевікамі. У баі брытанцы ўжылі супраць ворага СТРК FGM-148 Javelin. У амерыканскім сектары раёна на працягу ўсяго дня рота «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты таксама вяла бітву з паўстанцамі, прымяняліся кулямёты, мінамёты, гранатамёты[52].

Брыгадны генерал Лоўрэнс Нікалсан, камандуючы 2-й экспедыцыйнай брыгадай марской пяхоты, заявіў, што кааліцыйныя сілы ўзялі пад кантроль дарогі і масты, асноўныя кірмашы і муніцыпальныя цэнтры ў Марджы[53].

У гэты дзень войскі ISAF страцілі 6 салдат, якія загінулі ў асобных выпадках, двое з іх былі англічанамі, астатнія чатыры былі амерыканцамі[54].

22 лютага

У выніку авіяналёта сіл НАТА 22 лютага загінула больш за 20 мірных афганцаў[55].

Remove ads

Вынікі

16 сакавіка 2010 года рух Чырвонага Паўмесяца ў Афганістане паведаміў, што аперацыя ў Марджы забрала жыцці 35 мірных жыхароў, 37 паранены, 55 дамоў разбурана, без указанні якім бокам і колькі забіта грамадзянскіх. За выключэннем некаторых малых ачагоў супраціву, талібы былі выгнаны з горада. Да і падчас ваеннай аперацыі мясцовым жыхарам была абяцана дапамога, але каля трох тыдняў пасля заканчэння інтэнсіўных баявых дзеянняў яны не атрымалі якую-небудзь значную падтрымку[56]. На чэрвень 2010 года, нягледзячы на звяржэнне ўлады талібаў, абстаноўка ў горадзе заставалася напружанай. Пастаянныя абстрэлы і ўстаноўка самаробных выбуховых прыладаў не давалі грамадзянскім асобам весці нармальнае жыццё[57][58][59].

Remove ads

Зноскі

  1. "Operation Moshtarak" (PDF). ISAF. 2010-02-11. Архівавана з арыгінала (PDF) 2011-01-07. Праверана 2010-02-12. Архівавана 7 студзеня 2011.
  2. Harding, Thomas (2010-02-13). "Helicopter armada heralds Afghan surge". London: Telegraph. Праверана 2010-05-20.
  3. «Afghanistan offensive on Taliban in Helmand». BBC (2010-02-13). Retrieved 2010-02-13.
  4. " Operation Moshtarak: Assault in Helmand province". BBC (2010-02-13). Retrieved 2010-02-13.
  5. Assault on Taliban stronghold of Marja begins, The Long War Journal, 13 février 2010
  6. https://www.nytimes.com/2010/02/12/world/asia/12afghan.html «Afghans Try to Reassure Tribal Elders on Offensive» (англ.)
  7. https://www.nytimes.com/2010/02/04/world/asia/04taliban.html Military Officials Say Afghan Fight Is Coming (англ.)
  8. Wyatt, Caroline (2010-02-05). "UK Afghanistan forces 'soften up' Taliban targets". BBC News. Праверана 2010-02-06.
  9. Whitlock, Craig (2010-02-06). "NATO ministers, commanders advertise planned offensive in southern Afghanistan". The Washington Post. Праверана 2010-02-06. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  10. https://www.usatoday.com/news/world/2010-02-11-marjah_N.htm «Marjah fight geared for Afghan civilians' safety» (англ.)
  11. «Maybe this is the end of the beginning»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 27 студзеня 2019.
  12. Tim Reid (2010-02-13). «Troops start 'make or break' assault on the Taleban» Архівавана 4 чэрвеня 2011.. The Times.
  13. Nationalpost.com(недаступная спасылка)
  14. The Joint Task Force Afghanistan (JTF-Afg) Air Wing(недаступная спасылка)
  15. «Afghanistan offensive on Taleban in Marjah starts 'without a hitch'»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 27 студзеня 2019.
  16. U.S., Afghan forces work to secure key areas in Marja(недаступная спасылка)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads