Мукор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Му́кар, мукор (Mucor) — род зігаміцэтавых грыбоў сямейства мукаравых.
Адрозніваецца больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў верхнім слоі глебы. На Беларусі найбольш вядомыя мукор свінцова-шэры, галоўчаты (Mucor mucedo), зімуючы (Mucor hiemalis), раманіянавы, шэра-вохрысты (Mucor griseoochraceus). Развіваюцца на раслінных рэштках, харчовых прадуктах, выклікаюць цвіль кармоў, пладоў і караняплодаў пры захоўванні.
Міцэлій бясколерны, галінасты, расце ўнутры і на паверхні субстрату, пераважна няклетачны, часам распадаецца на асобныя клеткі, здольныя да пачкавання. Спарангіі круглаватыя, у выглядзе галовак са шматлікімі спорамі.
Некаторыя віды выкарыстоўваюць як закваску («кітайскія дрожджы») для атрымання зброджаных харчовых прадуктаў («соевы сыр»), спірту з бульбы і інш. Культура мукора раманіянавага дае антыбіётык раміцын, некаторыя віды выклікаюць захворванні (мукарамікозы) чалавека і сельскагаспадарчых жывёл.
Remove ads
Літаратура
- Бепьская С. Мукар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads