Незабудка лясная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Незабудка лясная[1], Лазініца[2] (Myosotis sylvatica) — від роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 40 см.
Сцёблы валасістыя, моцна галінаваныя.
Прыкаранёвае лісце авальнае, чарашковае. Сцябловае — даўгавата-ланцэтнае, валасістае.
Кветкі да 1 см у дыяметры, нябесна-блакітныя, сабраны ў суквецці-завіткі.
Плод — чорны астраверхавы арэшак.
Remove ads
Экалогія
Расце ў змешаных лясах, на ўзлесках.
Значэнне і прымяненне
Гаспадарчае значэнне
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Мае мноства сартоў з ружовымі, сінімі і блакітнымі кветкамі.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis silvatica Hoffm.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads