Незабудка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Незабудка
Remove ads

Незабудка (Myosótis, ад стар.-грэч. «мышынае вуха») — род травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Некаторыя віды культывуюць у якасці прыгожаквітнеючых садовых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

У большасці еўрапейскіх і некаторых нееўрапейскіх мовах незабудкі носяць аднолькавую па сэнсе назву[1]: арм.: Անմոռուկ (anmoruk), рум.: nu-mă-uita, англ.: forget-me-not, ням.: Vergissmeinnicht, польск.: Niezapominajki, дацк.: Forglem-mig-ej, нідэрл.: vergeet-mij-nietje, ісп.: nomeolvides, фр.: ne m'oubliez pas, турэцк.: Unutma beni, эспер.: neforgesumino, кіт.: 勿忘我, кар.: 물망초 (勿忘草, mul mang cho), яп.: 忘れな草、ワスレナグサ (wasurenagusa), іўр.: זכריני (Zichrini), перс.: فراموشم مکن (farâmusham nakon), шведск.: Förgätmigej, балг.: незабравка, крымскатат.: unutma meni çiçegi .

Remove ads

Батанічнае апісанне

Незабудкі — аднагадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны невялікіх памераў, звычайна моцна апушаныя.

Thumb
Myosotis chaffeyorum[~ 1] (1889). Агульны выгляд квітнеючай расліны (A), кветаносныя парасткі (B), кветка буйным планам (C), ліст, паказаны з абодвух бакоў (D), апушэнне ліста (E), хвасток ліста буйным планам (F), сцябло буйным планам (G), вузел з лістом і бутонам (H), арэшкападобныя аднанасенныя часткі плоду — эрэмы (I). Даўжыня маштабнага адрэзка: 1 см (A, D), 5 мм (B, E), 1 мм (C, F, G, H, I)

Сцёблы галінастыя, вышынёй 10—40 см.

Лісце чаргавальнае, сядзячае, ланцэтнае, лінейна-ланцэтнае або лапатавае.

Кветкі звычайна блакітныя з жоўтым «вочкам», часам ружовыя ці белыя, сабраны ў суквецце — завіток або гронку. Кветка складаецца са званочкавай, больш ці менш глыбока пяцілопасцевай чашачкі, талеркавыя вяночкі, з пяццю тупымі жоўтымі лускавінкамі, якія закрываюць уваход у зеў, пяць тычынак і аднаго песціка, з ніткападобным слупком і чатырохгнёздавай завяззю.

Thumb
«Кошык з незабудками». Велікодная віншавальная паштоўка (1907)
Thumb
Ісаак Левітан. «Лясныя фіялкі і незабудкі»[~ 2] (1889)

Плод — цэнобій, які пры паспяванні распадаецца на 4 свабодныя (не злітаваныя) арэшкападобныя аднанасенныя часткі — эрэмы[2]. У 1 г змяшчаецца ад паўтары да двух тысяч чорных, яйкападобных, бліскучых насенін, усходжасць якіх захоўваецца два—тры гады.

Remove ads

Віды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 61 від[3]. Некаторыя з іх (у квадратных дужках у канцы радка — нумар таксона ў базе дадзеных Germplasm Resources Information Network[4]):

Распаўсюджанне і экалогія

Незабудкі сустракаюцца ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Аддаюць перавагу вільготным раёнам. Растуць на палянах са свежай глебай. Некаторыя віды, такія як незабудка балотная (Myosotis palustris), можна сустрэць на берагах вадаёмаў, ускраінах балот, уздоўж ручаёў.

Ахоўны статус

Myosotis czekanowskii занесена ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі.

Незабудка ў культуры

Вось мяне на золаку румяным
Сёння сцежка ціхая вядзе:
Я цяпер прыходжу кожны ранак —
Светлых незабудак паглядзець.

Уладзімір Рагуцкі. «Незабудкі»[6]

Кветкі незабудкі часам выкарыстоўваюць у якасці сімвала памяці: масоны носяць у пятліцы значок незабудкі ў памяць аб вольных мулярах, якія загінулі ў нацысцкіх канцлагерах[7], а стылізаваная выява кветкі незабудкі фіялетавага колеру была сімвалам мерапрыемстваў, прысвечаных стогадовай гадавіне генацыду армян[8].

У 1921 годзе ў Петраградзе дзейнічала выдавецтва Myosotis, у ім выдадзена дзве кнігі Фёдара Салагуба[9].

У 1938 годзе Уладзімір Рагуцкі напісаў верш «Незабудкі».

У 2018 годзе беларускі поп-спявак Ціма Беларускіх выпусціў песню з назвай «Незабудка», за якую атрымаў прэмію Залаты грамафон.

Remove ads

Заўвагі

  1. Від Myosotis chaffeyorum быў апісаны ў 2012 годзе і адсутнічае ў базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013).
  2. На карціне Левітана «ляснымі фіялкамі», хутчэй за ўсё, названа «начная фіялка» — чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia).
  3. У базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013) назва Myosotis australis мае статус unresolved name.
  4. У базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013) назва Myosotis czekanowskii мае статус unresolved name.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads