Neotinea lactea
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Neotinea lactea — від архідэй, які сустракаецца ў Еўропе ад Францыі да Турцыі і ў дзвюх краінах Паўночнай Афрыкі: Алжыры і Тунісе[1]. Яго кветкі ад бледна- да светла-ружовага колеру адлюстроўваюць яго відавы эпітэт lacteus (малочны)[2].
Упершыню від быў апісаны ў 1798 годзе Пуарэ з Алжыра[3].
Remove ads
Апісанне
Neotinea lactea — трывалы полікарпічны геафіт ад 10 да 25 см вышынёй пры цвіценні. Сцябло кветкі круглага перасеку з разеткай з 4-6 лісця ў аснове і злёгку рабрыстае на верхавіне, некалькі больш дробных лістоў пакрываюць сцябло вышэй. Мноства дробных кветак утвараюць шчыльную гронку да 7 см даўжынёй авальнай або цыліндрычнай формы[4][5].
Экалогія
Neotinea lactea аддае перавагу сухім вапнавым глебам і добрым асвятленнем. Расліны можна знайсці на вышыні да 1800 м на вапнавых лугах , у закінутых аліўкавых садах, на адкрытых месцах у гарыгах і адкрытых лясах.
Зноскі
- Neotinea lactea . Plants of the World Online. Royal Botanic Gardens Kew. Праверана 28 April 2021.
- Neotinea lactea (Poir.) R.M. Bateman, Pridgeon & M.W. Chase (англ.) . Funghi in Italia - Fiori in Italia - Forum Micologia e Botanica. Праверана 28 красавіка 2021.
- Neotinea lactea . www.orchidsofbritainandeurope.co.uk. Праверана 28 красавіка 2021.
- Neotinea tridentata subsp. lactea - Milky Orchid . First Nature. Праверана 28 April 2021.
- Orchis couleur de lait Neotinea lactea . Tela Botanica. Праверана 28 April 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads