Ятрышнік абпалены
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ятрышнік абпалены[1] (Neotinea ustulata) — від шматгадовых раслін сямейства архідных.
Remove ads
Назва
Лацінская назва паходзіць ад Orchis — яечка і ustulata — згарэлы, абпалены. Падобна і ў беларускай мове. Эпітэт паходзіць ад выгляду коласу да распускання кветак, ён цёмны, нібыта абпалены.
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з двума маленькімі клубянямі, падобнымі на мужчынскія яечкі, што дало лацінскую назву роду, і прамастойным, аблісцелым (акрамя верхняй часткі) сцяблом вышынёй 30-40 см, часам да 50 см.
Суквецце падоўжанае — густы шматкветны колас; шматлікія кветкі маленькія, да 0,5 см, з чарнавата-пурпуровым шлемам і светла-ружовай губой даўжынёй ад 5 да 8 мм з малінавымі плямкамі, пялёсткі каля 0,3 см. Да распускання кветак колас цёмны, быццам абпалены. Плод — сухая каробачка.[2]
Лісце ланцэтападобнае блакітна-зялёнае, незаплямленае. Лісты дасягаюць 3-10 см у даўжыню, ад 0,5 да 2 см у шырыню.
Насенне гэтай архідэі не ўтрымлівае другаснага эндасперму. Прарошчванне магчыма толькі пры ўтварэнні сімбіозу з мікорызаўтвараючымі грыбамі.
Ятрышнік абпалены — дыплоід з храмасомнай формулай 2n = 42.
Remove ads
Арэал

Распасціраецца ад паўночнай Іспаніі праз Цэнтральную Еўропу, Альпы, паўднёвую Скандынавію, Усходнюю Еўропу да Цэнтральнай Сібіры і Каўказа. У Міжземнаморскім рэгіёне, уключаючы Паўночную Афрыку, сустракаецца рэдка.
На Беларусі сустракаецца адзінкава на паўночна-заходняй мяжы арэалу.
Экалогія
Расце ў Цэнтральнай Еўропе на стэпавай і паўпустыннай пашы, заліўных лугах, сухіх і горных лугах да 2000 м над узроўнем мора. Часам сустракаецца ў рэдкіх хваёвых ці ліставых лясах, а таксама ў больш сухіх раёнах на вільготных лугах.
На Беларусі расце ў маладых хвойніках верасовага тыпу[3].
Від лічыцца сонцалюбівым.
Выяўляецца не кожны год, перыядычнасць паяўлення не ўстаноўлена. Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні[3].
Цвіценне
З-за значнай экалагічнай і геаграфічнай дысперсіі цвіце ў Цэнтральнай Еўропе ў цэлым з красавіка па жнівень. Квітнее расліна на працягу прыкладна трох тыдняў. На ўчастках у зоне ўмеранага клімату, росквіт Orchis ustulata ustulata можа пачацца ў апошняй трэці красавіка, у Альпах, аднак яны часта квітнець да чэрвеня.
Апыляльнікамі разнавіднасці Orchis ustulata var. ustulata з’яўляюцца Echinomyia magnicornis[4][5], для разнавіднасці Orchis ustulata var. aestivalis — Leptura levida і некаторыя віды чмялёў (Bombus). Працэнт завязі адносна высокі.
Remove ads
Наменклатура


var. ustulata

var. aestivalis
Ятрышнік абпалены мае дзве разнавіднасці, якія ў асноўным адрозніваюцца тэрмінамі цвіцення, але маюць і некаторыя марфалагічныя асаблівасці:
- Orchis ustulata var. ustulata — цвіце ў асноўным у маі-чэрвені, часам у красавіку.
- Orchis ustulata var. aestivalis Kümpel (Syn.: Neotinea ustulata var. aestivalis (Kümpel) Tali, M.F.Fay & R.M.Bateman) — цвіце ў ліпені або жніўні. Навуковая назва разнавіднасці паходзіць ад лац.: aestivalis — лета.
Пасля перагляду наменклатуры раслін на выснове генетычнага аналізу, ятрышнік абпалены быў уключаны разам з некаторымі відамі ў раней манатыпны род Neotinea як Neotinea ustulata (L.) R.M. Bateman, Pridgeon & M.W. Chase[6]. Гэта назва ўжо выкарыстоўваецца сёння, але яшчэ вызывае спрэчкі сярод экспертаў.
Сінаніміка віда ўключае такія назвы як:
- Orchis amoena Crantz
- Orchis columnae F.W.Schmidt
- Orchis parviflora Willd.
- Orchis hyemalis Raf.
- Orchis imbricata Vest
- Orchis ustulata var. leopoliensis Zapal.
- Orchis ustulata f. leopoliensis (Zapal.) Pauca
Remove ads
Прымяненне
Дэкаратыўная і лекавая расліна.[7]
Ахова
Занесены ў спіс ахоўных раслін Беларусі з 1964 года. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі як выключна рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення,[3] таксама ўключаны ў Чырвоную кнігу Польшчы.[8] Ахоўваецца ў Германіі і Швейцарыі.
Рознае
У 2005 годзе ятрышнік абпалены быў выбраны «Архідэяй года» у Германіі. У 2011 годзе ў Беларусі была выпушчана паштовая марка з яго выявай.
Галерэя
- Orchis ustulata
Агульны выгляд - Orchis ustulata
Суквецце - Orchis ustulata
Разетка
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis ustulata L.
- Флора БССР, т. 1, 1949
- M.J. Godfery: Monograph and Iconograph of Native British Orchidaceae. 259 S. Cambridge 1933
- W. Vöth: Echinomyia magnicornis Zett. Bestäuber von Orchis ustulata L. — Die Orchidee 35, 1984(5): 189—192.
- R. M. Bateman, A. M. Pridgeon, M. W. Chase: Phylogenetics of subtribe Orchidinae (Orchidoideae, Orchidaceae) based on nuclear ITS sequences. 2. Infrageneric relationships and reclassification to achieve monophyly of Orchis sensu stricto. in: Lindleyana. The scientific journal of the American Orchid Society. West Palm Beach Fla 12.1997, 113—141. ISSN 0889-258X
- Редкие и исчезающие виды…, 1987
- Zbigniew Mirek, Halina Piękoś-Mirkowa, Adam Zając, Maria Zając: Flowering plants and pteridophytes of Poland : a checklist. Krytyczna lista roślin naczyniowych Polski. Instytut Botaniki PAN im. Władysława Szafera w Krakowie, 2002. ISBN 83-85444-83-1
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads