Nintendo GameCube

гульнявая прыстаўка 2001 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Nintendo GameCube
Remove ads

Nintendo GameCube (яп.: ゲームキューブ; пры распрацоўцы называлася Dolphin; афіцыйная абрэвіятура GCN) — чацвёртая гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo, адносіцца да шостага пакалення гульнявых сістэм. GameCube была найбольш кампактнай і найбольш таннай гульнявой прыстаўкай у шостым пакаленні.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Вытворца ...

Nintendo GameCube была выпушчаная ў продаж 14 верасня 2001 у Японіі, 18 лістапада 2001 у Паўночнай Амерыцы па цане 199,95 $.[2]; 3 траўня 2002 у Еўропе; і 17 траўня 2002 года ў Аўстраліі. Сукупныя продажу кансолі па ўсім свеце склалі 21.74  млн экземпляраў.

Кансоль GameCube упершыню згадвалася ў № 145 выпуску часопіса Nintendo Power. Luigi's Mansion была першай гульнёй (выпуск № 150). GameCube ёсць спадкаемцай Nintendo 64 і папярэдніцай Wii, якая захоўвае зваротную сумяшчальнасць з гульнямі, гульнявымі кантролерамі і картамі памяці GameCube.

Nintendo GameCube мае некалькі эксклюзіўных гульнявых праектаў, такіх як Metroid Prime, рымейк першага Resident Evil з поўнасцю перапрацаванымі графікай, анімацыяй і агучка. Іншы эксклюзіў Resident Evil Zero, падзеі якога пачынаюцца за дзень да развіцця сюжэтнай лініі першага Resident Evil. У гэты спіс таксама ўваходзіць Metal Gear Solid: The Twin Snakes — значна перапрацаваная версія гульні Metal Gear Solid.

Як носьбіт выкарыстоўваліся спецыяльна распрацаваныя для кансолі дыскі на аснове фармату Nintendo optical disc з дыяметрам восем сантыметраў.

Remove ads

Тэхнічныя характарыстыкі

Thumb
Працэсар IBM «Gekko»
  • Цэнтральны працэсар: IBM «Gekko» PowerPC з тактавай частатой 485 МГц
  • Графічны працэсар: ArtX/Nintendo «Flipper» на частаце 162 МГц
  • Аператыўная памяць: 43 МБ, у тым ліку:
    • 24 МБ Mosys 1t-sram — асноўная RAM, прапускная здольнасць 2,7 ГБ/сек
    • 3 МБ 1t-sram, убудаванай у графічны працэсар
    • 16 МБ DRAM, выкарыстоўвалася як буфер для DVD-прывада і гуку
  • DVD-прывад: Matsushita CAV;
  • носьбіт: Nintendo optical disc дыяметрам 8 см, умяшчальнасцю 1,5 ГБ
  • 4 выхады для гульнявых кантролераў
  • 2 слоты для карт памяці
Remove ads

Старт продажу

У Паўночнай Амерыцы Nintendo GameCube была прадстаўлена разам з 12 гульнямі:

Больш інфармацыі Назва, Распрацоўшчык ...
Remove ads

Зноскі

  1. Rick. GameCube's Year. GameCubicle. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 29 мая 2006.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads