Northrop Grumman B-21 Raider
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Northrop Grumman B-21 «Raider» — перспектыўны амерыканскі стратэгічны бамбардзіроўшчык, распрацаваны кампаніяй Northrop Grumman для ВПС ЗША. Самалёт ствараецца на аснове перадавых тэхналогій, мае вельмі далёкі радыус дзеяння, значную бомбавую нагрузку, малапрыкметнасць, здольны несці як звычайныя боепрыпасы, так і тэрмаядзерную зброю. Першы прататып публічна паказаны 2 снежня 2022 года[1] на заводзе вытворцы ў Каліфорніі. Першы тэставы палёт адбыўся 10 лістапада 2023 года.
Remove ads
Праектаванне і распрацоўка
Да пачатку 2010-х гадоў у ВПС ЗША ўзнікла занепакоенасць з нагоды старэючага парку самалётаў B-52H Stratofortress, B-1B Lancer і B-2 Spirit, многія з якіх станавіліся ўсё больш дарагімі ў абслугоўванні і дрэнна падыходзілі для складаных умоў сучасных канфліктаў.
Сакрэтная праграма Long Range Strike Bomber (LRS-B) пачалася ў 2011 годзе ў ЗША. Яе мэта - распрацоўка і стварэнне новага малапрыкметнага міжкантынентальнага стратэгічнага бамбардзіроўшчыка здольнага дастаўляць звычайную і тэрмаядзерную зброю, са здольнасцю выконваць баявыя задачы ва ўмовах жорсткага супрацьстаяння і адаптыўнасцю да будучых тэхналагічных абнаўленняў. У ліпені 2014 года ВПС апублікавалі прапаноў на распрацоўку самалёта LRS-B. Кантракт на распрацоўку быў прапанаваны Northrop Grumman, Boeing і Lockheed Martin. У выніку перавагу аддалі Northrop Grumman.
У СМІ ад 2015 года паведамлялася, што ВПС хацелі, каб бамбардзіроўшчык таксама функцыянаваў як платформа для збору разведданых, самалёт-перахопнік і «баявы менеджар» (самалёт кіравання боем). У 2016 годзе тагачасны міністр ВПС Дэбара Лі Джэймс заявіла, што B-21 стане «глабальнай платформай дакладнага ўдару пятага пакалення» з магчымасцю сеткавай сэнсарнай стральбы. У той час як Northrop Grumman апісваў B-21 як «першы ў свеце самалёт шостага пакалення».[2]
Канструкцыя B-21 уключыла ў сябе вопыт эксплуатацыі бамбардзіроўшчыка B-2 Spirit, але з шэрагам удасканальванняў. Яго адкрытая архітэктура сістэм павінна была дазваляць лягчэй інтэграваць новыя тэхналогіі. Таксама радыёлакацыйныя і інфрачырвоныя сігнатуры павінны былі быць меншымі чым у папярэдніх платформ. У ліпені 2014 года ВПС апублікавалі прапаноў на распрацоўку самалёта LRS-B. Кантракт на распрацоўку быў прапанаваны Northrop Grumman, Boeing і Lockheed Martin. У выніку перавагу аддалі Northrop Grumman.

На сімпозіўме па паветранай вайне ў 2016 годзе, прадстаўнікі ВПС абвясцілі, што самалёт праграмы LRS-B будзе пазначаны як «B-21», паколькі гэта будзе першы бамбардзіроўшчык XXI стагоддзя. У верасні 2016 года прадстаўнікі ВПС абвясцілі, што B-21 будзе названы «Raider» у гонар рэйдэраў Дулітла якія здзейснілі авіяналёт на Токіа (самалёт-бамбардзіроўшчык які ўдзельнічае ў паветраным «налёце» ў авіяцыйным жаргоне называюць Raider). Адстаўны падпалкоўнік Рычард Э. Коўл, на той момант апошні жывы член рэйдэраў Дулітла, прысутнічаў на цырымоніі прысваення імя на канферэнцыі Асацыяцыі ВПС.
Remove ads
Вытворчасць
Зборка B-21 ажыццяўляецца на заводзе ВПС ЗША №42 недалёка ад Палмдэйла (штат Каліфорнія), на тым жа прадпрыемстве, якое Northrop Grumman выкарыстоўвалі ў 1980-х і 1990-х гадах для зборкі бамбардзіроўшчыкаў B-2. Пра гэта сведчыла і тое, што ў студзені 2017 года Northrop Grumman атрымала кантракт на суму 35,8 млн. долараў ЗША для мадэрнізацыі буйнога аб'екта па нанясенні пакрыццяў на заводзе №42, які павінен быў быць завершаны да канца 2019 года.

Летам 2019 года паведамлялася, што зборка першага прататыпа ўжо пачалася. У пачатку 2021 года паведамлялася, што паралельна з дапрацоўкай першага самалёта, пачалася зборка другога.
Да лютага 2022 года ў стадыі будаўніцтва знаходзілася шэсць B-21, а ў сакавіку першы B-21 быў перамешчаны на «калібравальны аб'ект».
Першы выпрабавальны самалёт B-21 быў прадстаўлены на вытворчых аб'ектах Northrop Grumman у Палмдэйле, 2 снежня 2022 года. У пачатку 2023 года праводзіліся выпрабаванні рухавікоў, а 10 лістапада B-21 здзейсніў свой першы палёт. Самалёт вылецеў з аэрадрома авіяцыйнага завода №42 і пераляцеў на авіябазу Эдвардс, дзе 412-е выпрабавальнае крыло ВПС ЗША пачало кампанію лётных выпрабаванняў (праверка аэрадынамічных характарыстык самалёта, эфектыўная плошчы рассейвання, скрытнасць, сістэмную інтэграцыю і праграмнае забеспячэнне). Па словах афіцыйных асоб міністэрства абароны ЗША, лётныя выпрабаванні апраўдалі або перасягнулі першапачатковыя чаканні.[3]
23 студзеня 2024 года быў заключаны кантракт на пабудову першых самалётаў.
27 красавіка 2025 года Міністэрства абароны ЗША абвясціла аб маштабным дадатковым пакеце абароннага бюджэту ў памеры 150 мільярдаў долараў, пры гэтым значныя 4,5 мільярда долараў былі спецыяльна вылучаныя на паскарэнне праграмы ВПС ЗША па стварэнню B-21.[4]
Remove ads
Тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя

Плануюць, што тэхнічнае абслугоўванне самалётаў B-21 будзе каардынавацца базай ВПС Цінкер (Аклахома, ЗША), а база ВПС Эдвардс (Каліфорнія, ЗША), будзе праводзіць выпрабаванні тэхнікі. Чакаецца, што B-21 будзе дзейнічаць з баз, на якіх цяпер размяшчаюцца цяжкія бамбардзіроўшчыкі, такіх як база ВПС Дайс (Тэхас), база ВПС Элсуорт (Паўднёвая Дакота) і база ВПС Уайтмен (Місуры). У сакавіку 2019 года база Элсуорт была абрана як база для размяшчэння першага баявога падраздзялення B-21 і першага навучальнага падраздзялення.[5]
Роля ў ВПС
Да 2040 года B-21 павінен замяніць 63 стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-1 ВПС ЗША 1980-х гадоў і 20 стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў B-2 1990-х гадоў. B-21 таксама можа ўрэшце замяніць стратэгічны B-52, які, як плануюць, застанецца на ўзбраенні на працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў.
Узбраенне
Характарыстыкі сістэм узбраення не раскрываюцца, але экспертамі з Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў было аб'яўлена, што самалёт будзе здольны несці 8 крылатых ракет з ядзернымі боегалоўкамі далёкага радыусу дзеяння або 8 ядзерных авіябомбаў з магутнасцю ад 5 да 400 кілатон.
Зноскі
- Пентагон поделился первыми фото бомбардировщика B-21 Raider в полете (руск.) . www.techinsider.ru. Праверана 31 мая 2025.
- Administrator. Breaking News: U.S. Boosts New B-21 Raider Stealth Bomber Program with Additional $4.5 Billion Investment(нявызн.). armyrecognition.com. Праверана 31 мая 2025.
- Administrator. Breaking News: U.S. Boosts New B-21 Raider Stealth Bomber Program with Additional $4.5 Billion Investment(нявызн.). armyrecognition.com. Праверана 31 мая 2025.
- Administrator. Breaking News: U.S. Boosts New B-21 Raider Stealth Bomber Program with Additional $4.5 Billion Investment(нявызн.). armyrecognition.com. Праверана 31 мая 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads