PandaDoc

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

PandaDoc — прыватная IT-кампанія са штаб-кватэрай у Каліфорніі, ЗША[2]. Стварае прадукт які дапамагае аўтаматызаваць дакументазварот і адсочваць гандлёвую дакументацыю[3]. Інструмент стаў адным з першых афіцыйных дапаўненняў да Google Docs і Google Sheets, таксама сумяшчальны з CRM-сістэмамі Salesforce.com, Zoho, і інш.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...

Сэрвіс заснаваны беларусамі Сяргеем Барысюком і Мікітам Мікада ў 2011 годзе. У кампаніі працуе больш за 300 чалавек. Кампанія з’яўляецца адным з лідараў у сваёй прадуктовай нішы, трапляе ў топ-5 самага папулярнага софту для кіравання дакументамі згодна даследаванню Capterra[4][5]. Трапляла ў рэйтынг топ-500 высокатэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія найбольш дынамічна развіваюцца[6] і іншыя прафесійныя рэйтынгі[6][7].

Cтанам на сакавік 2021 года офіс у Беларусі быў у працэсе ліквідацыі. Раней PandaDoc адкрыла офіс у Кіеве, куды пераехалі многія супрацоўнікі[8].

Па выніках чарговага інвестраўнда 22 верасня 2021 кампанія паведаміла, што яна ацэнена ў 1 мільярд долараў ЗША[9]. PandaDoc стала першай «кампаніяй-аднарогам» з заснавальнікамі-беларусамі[10].

Remove ads

Пераслед у Беларусі

2 верасня 2020 года ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў затрымалі для допыту. Цягам двух дзён супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў апыталі больш за 100 работнікаў кампаніі. 4 верасня стала вядома пра завядзенне крымінальнай справы нібыта за крадзеж з бюджэту супраць чатырох супрацоўнікаў кампаніі: дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, менеджара па прадукце Віктара Куўшынава, галоўнай бухгалтаркі Юліі Шардыка, HR Уладзіслава Міхалапа. Паводле версіі следства, яны як група асобаў, з выкарыстаннем службовага становішча, завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў з бюджэту. 11 верасня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачанне, але ўжо паводле іншага артыкула: за махлярства (частка 4 артыкула 209)[11].

Крымінальны пераслед супрацоўнікаў кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада звязваў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся. 15 верасня 2020 года Мікіта Мікада абвясціў, што прыпыніў праект дапамогі[11]. 23 верасня стала вядома, што PandaDoc дамаглася зняцця арышту са свайго рахунка. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазіт Следчага камітэта 107 тысяч рублёў[12].

11 кастрычніка 2020 года дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка змянілі меру стрыманьня яшчэ дваім фігурантам справы — Юліі Шардыка і Уладзіславу Міхалапу. Менеджар PandaDoc Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 года, правёўшы амаль год за кратамі. Крымінальная справа па артыкуле пра махлярства супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрыта[11][13].

У 2021 годзе кампанія адкрыла офісы ва Украіне і Польшчы, дзе працуюць беларусы, якія з'ехалі з-за пераследу ў Беларусі. У лютым 2022 года беларуская юрыдычная асоба PandaDoc выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестра.

Remove ads

Зноскі

  1. Crunchbase — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10846831'></a>
  2. PandaDoc Архівавана 24 жніўня 2021.
  3. Александра Кукуть. Продукт PandaDoc попал в топ-5 самого популярного софта для управления документами (руск.). dev.by (28 лютага 2020). Праверана 25 верасня 2021.
  4. Николай Витовт. PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2020. Праверана 24 жніўня 2021.
  5. Павел Корзун. PandaDoc ликвидирует компанию в Беларуси (руск.). dev.by (10 сакавіка 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  6. Ingrid Lunden. PandaDoc, the e-document startup, now valued at $1B as it closes a big Series C (англ.). TechCrunch (22 верасня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  7. PandaDoc ацэнены мінімум у $1 млрд — цяпер гэта кампанія-аднарог . Наша Ніва (22 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  8. Закрылі крымінальную справу супраць супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc (бел. (тар.)). Радыё Свабода (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  9. PandaDoc положила 107 тысяч рублей в эквиваленте на депозит СК (руск.). dev.by (23 верасня 2020). Праверана 25 верасня 2021.
  10. Дело PandaDoc закрыто, но остались вопросы. Вот они (руск.). dev.by (31 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads