Salesforce

From Wikipedia, the free encyclopedia

Salesforce
Remove ads

Salesforce, Inc. — гэта амерыканская кампанія, распрацоўшчык воблачнага праграмнага забеспячэння са штаб-кватэрай у Сан-Францыска, Каліфорнія. Стварае праграмы для электроннай камерцыі, кіравання ўзаемаадносінамі з кліентамі (англ.: Customer relationship management, CRM), абслугоўвання кліентаў, аўтаматызацыі маркетынгу і аналітыкі.

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

Кампанію заснаваў былы выканаўчы дырэктар Oracle Марк Бэніёф у лютым 1999 года па мадэлі SaaS. Salesforce сур’ёзна пацярпела ад краху даткомаў, у выніку чаго кампанія звольніла 20 % сваіх супрацоўнікаў. Нягледзячы на страты, у пачатку 2000-х кампанія працягвала развівацца. Прыбытак Salesforce працягваў расці з 2000 па 2003 год, пры гэтым рэзка ўзрос з 5,4 мільёнаў долараў у 2001 фінансавым годзе да больш чым 100 мільёнаў долараў у снежні 2003 года.[10] Першае публічнае размяшчэнне акцый (англ.: Initial public offering, IPO) адбылося ў чэрвені 2004 года на Нью-Йоркскай фондавай біржы і прынясло кампаніі 110 мільёнаў долараў ЗША.[11] У верасні 2008 года Standard&Poor’s дадала Salesforce да індэкса S&P 500. У 2009 годзе гадавы даход Salesforce перавысіў 1 мільярд долараў.[12]

За сваю гісторыю Salesforce набыла дзясяткі кампаній. У розны час былі набытыя воблачны сэрвіс Heroku (за 212 мільёнаў долараў)[13], платформа электроннай камерцыі Demandware (за 2,8 мільярда долараў)[14], праграма апрацоўкі тэкстаў Quip (за 750 мільёнаў долараў)[15], воблачны сэрвіс MuleSoft (за 6,5 мільярда долараў).[16][17] Толькі у 2016 годзе Salesforce выдаткавала больш за 5 мільярдаў долараў на набыццё новых кампаній.[18] У снежні 2020 года было абвешчана, што Salesforce набудзе Slack за 27,7 мільярда долараў, што было самым вялікім набыццём на той момант.[19]

У 2020 годзе Salesforce была занесена ў прамысловы індэкс Доу-Джонса, замяніўшы ў ім энергетычную кампанію ExxonMobil.[20] Станам на верасень 2022 года Salesforce з’яўлялася 61-й кампаніяй у свеце па рынкавай капіталізацыі і была ацэнена ў амаль 153 мільярды долараў ЗША.[21] У 2022 годзе Salesforce стала найбуйнейшай у свеце кампаніяй па вытворчасці карпаратыўнага праграмнага забеспячэння.[22]

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads