Panzerkampfwagen V Panther
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пантэра» (ням.: Panzerkampfwagen V Panther, скар. PzKpfw V «Panther») — нямецкі сярэдні танк перыяду Другой сусветнай вайны. Гэта баявая машына была распрацавана фірмай MAN у 1941—1942 гадах як асноўны танк вермахта. «Пантэра» была ўзброена гарматай меншага калібра чым Тыгр і па нямецкай класіфікацыі лічылася танкам з сярэднім узбраеннем (ці проста сярэднім).[2] У савецкай танкавай класіфікацыі «Пантэра» лічылася цяжкім танкам, называлі яго як Т-5 або Т-V. Цяжкім танкам яна лічылася і ў саюзнікаў. У ведамаснай скразной сістэме абазначэнняў ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі «Пантэра» мела індэкс Sd.Kfz. 171. Пачынаючы з 27 лютага 1944 года фюрар загадаў выкарыстоўваць для абазначэння танка толькі назва «Пантэра».
Баявым дэбютам «Пантэры» стала бітва на Курскай дузе, пасля танкі гэтага тыпу актыўна выкарыстоўваліся вермахтам і войскамі СС на ўсіх еўрапейскіх тэатрах ваенных дзеянняў. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, «Пантэра» з'яўлялася лепшым нямецкім танкам Другой сусветнай вайны і адным з лепшых у свеце. У той жа час танк меў шэраг недахопаў, быў складаны і дарагі ў вытворчасці і эксплуатацыі. На базе «Пантэры» выпускаліся процітанкавыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Ягдпантэра» і шэраг спецыялізаваных машын для інжынерных і артылерыйскіх часцей нямецкіх узброеных сіл.
Remove ads
Зноскі
- United States. War Dept. Handbook on German military forces. LSU Press, 1995 (арыгінал 1945). С. 359.
- Шмелёв И. П. Бронетехника Германии 1934—1945 гг.: Иллюстрированный справочник. — С. 102.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads