Phoenix rupicola
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Phoenix rupicola — від дрэў роду фінікавая пальма (Phoenix) сямейства пальмавыя (Arecaceae).
Remove ads
Назва
Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: rupicola — жыхар горных парод.
Апісанне
Пальма мае адзіночны ствол да 8 метраў даўжынёй і 20 см таўшчынёй, лісце звычайна растуць толькі на самой верхавіне. Лісце даўжынёй 2,5-3 метра, маюць 35-сантыметровыя лісточкі, пёрыста размешчаныя на хвосціках з шыпамі. Шыпы значна менш і меншы лікам, чым у іншых відаў гэтага роду. Плады — даўгаватая касцянка жоўта-аранжавага колеру даўжынёй да 2 см, якая змяшчае адно вялікае семя.
Remove ads
Арэал
Расце ў горных лясах Індыі і Бутана на вышыні ад 300 да 1200 метраў, як правіла, на скалах і горных схілах. Знаходзіцца пад пагрозай страты месцаў пражывання.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads