Драсён павойны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драсён павойны[1], Фало́пія павойная[2] (Fallópia convólvulus) — кветкавая расліна; від роду Фалопія (Fallopia) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Remove ads
Назва
Драсён павойны, павойка[3], фалопія павойная[2], бералёзка, блюшчаўнік, грачышка[4][5], бярозка[6], грачышка[7].
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло тонкае, трывалае, простае або павойнае, даўжынёй да 100 см.
Лісце з чаранкамі, яйкападобна-трохкутнае, вострае, каля асновы глыбока сэрцападобнае.
Кветкі дробныя, сабраны па 3—6 у пазухах лісця. Калякветнік звонку зялёны, усярэдзіне белы або ружовы. Цвіце з чэрвеня па верасень.
Плод — трохграневы арэшак. Пладаносіць з ліпеня па кастрычнік. Можа захоўваць у глебе жыццяздольнасць звыш шасці гадоў.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў шматлікіх іншых рэгіёнах свету[8]. Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі.
Значэнне і выкарыстанне
На акультураных тэрыторыях з’яўляецца пустазеллем. Узмацняе паляганне лёну, пшаніцы, што абцяжарвае, а часам робіць немагчымай механізаваную ўборку.
Ужываецца ў народнай медыцыне.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Гречишка вьюнковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads