Зязюлін лён

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Зязюлін лён
Remove ads

Зязю́лін лён, Лугавы́ лён, Палітрыхум (Polytrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых. Каля 100 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло вышынёй да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.

Remove ads

Арэал і экалогія

Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 відаў:

  • Polytrichum commune Зязюлін лён звычайны
  • Polytrichum formosum Зязюлін лён прыгожы
  • Polytrichum juniperinum Зязюлін лён ядлоўцавы, ці Зязюлін лён прыальпійскі, ці Зязюлін лён сціснуты
  • Polytrichum longisetum
  • Polytrichum pallidisetum
  • Polytrichum piliferum Зязюлін лён валасканосны
  • Polytrichum strictum
  • Polytrichum swartzii

Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш.

Remove ads

Значэнне

Торфаўтваральнік.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads