PopCap Games

From Wikipedia, the free encyclopedia

PopCap Games
Remove ads

PopCap Games — амерыканская кампанія-распрацоўшчык і выдавец казуальных камп’ютарных гульняў. Размешчана ў Сіэтле, штат Вашынгтон, ЗША. Заснавана ў 2000 годзе Джонам Вечы, Браянам Файці і Джэйсанам Капалкай. У кампаніі працуе больш за 400 чалавек. Асноўнай формай распаўсюджвання гульняў з’яўляецца лічбавая дыстрыбуцыя па мадэлі, якая дазваляе паспрабаваць гульню перад пакупкай.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...

Першая гульня кампаніі, Bejeweled, была прададзеная агульным тыражом больш за 25 мільёнаў. Гульні кампаніі выходзяць на розных платформах, у тым ліку вэб-прыкладанні, камп’ютары, гульнявыя кансолі і мабільныя прылады. Сярод гэтых платформаў — Персанальны камп’ютар, MacOS, Xbox, Xbox 360, Android, IOS і іншыя.

11 верасня 2007 года PopCap Games пад патранажам Valve выпусціла бясплатную прома-версію Peggle — Peggle Extreme на тэму гульняў з The Orange Box.

Remove ads

Узнагароды

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце кампаніі, яна атрымала мінімум 25 узнагарод індустрыі, у тым ліку статус Hall of Fame у Computer Gaming World для гульні Bejeweled.

PopCap Games Framework

Кампанія выклала ў вольны доступ гульнявы рухавік PopCap Games Framework (таксама вядомы як SexyApp Framework), які выкарыстоўваецца ў яе гульнях. Гэты рухавік уяўляе сабой набор праграмных бібліятэк на мове C++, што дазваляе хутка распрацоўваць гульні «ў стылі PopCap» для Microsoft Windows. Ён з’яўляецца часткай праграмы супрацоўніцтва з незалежнымі распрацоўшчыкамі, прапаноўваючы ім паслугі па выданні гульняў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads