Postimees

From Wikipedia, the free encyclopedia

Postimees
Remove ads

«Postimees» — «Паштальён» — эстонская грамадска-палітычная штодзённая газета. Заснавана ў 1857 годзе. Сучасны выпуск выдання ажыццяўляецца ў выглядзе дзвюх штодзённых газет — на эстонскай і рускай мовах; мае самы вялікі ў Эстоніі тыраж — 59 800 (2010).

Хуткія факты Арыгінальная назва, Тып ...

1 студзеня 1857 года эстонскі паэт-асветнік і грамадскі дзеяч Ёхан Вальдэмар Янсен (1819—1890) заснаваў у горадзе Пярну штотыднёвік «Perno Postimees ehk Näddalileht» («Пярнускі паштальён або Штотыднёвік»), стаўшы адначасова яго выдаўцом, рэдактарам і журналістам. Асвятленне надзённых праблем эстонскага народа і ўвасабленне яго надзей і спадзяванняў у друкаваным слове забяспечылі газеце вялікую папулярнасць. У апублікаваным на старонках сваёй газеты ўласным вершы «Добры дзень, мілы эстонскі народ…» Ё. Янсен першым афіцыйна пачаў выкарыстоўваць у якасці назвы народа словазлучэнне эстонскі народ (эст. eesti rahvas), замест ранейшага — народ зямлі (эст. maarahvas). Выданне стала выразнікам інтарэсаў сялянства, маладой нацыянальнай інтэлігенцыі і ўсяго эстонскага народа. У газеты ў 1862 годзе было 2262 падпісчыкі.

Remove ads

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1406-0981
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12131129'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q90'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q70460099'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads