RS-232

From Wikipedia, the free encyclopedia

RS-232
Remove ads

RS-232 (англ.: Recommended Standard 232) — фізічны ўзровень для асінхроннага (UART) інтэрфейса. Гістарычна меў шырокае распаўсюджанне ў тэлекамунікацыйным абсталяванні для персанальных камп’ютараў. У цяперашні час усё яшчэ шырока выкарыстоўваецца для далучэння разнастайнага адмысловага абсталявання да камп’ютараў, аднак актыўна выціскаецца інтэрфейсам USB.

Thumb
Раздым DE-9, часта ўжываны для RS-232

RS-232 забяспечвае перадачу даных і некаторых адмысловых сігналаў паміж тэрміналам (англ.: Data Terminal Equipment, DTE) і камунікацыйнай прыладай(англ.: Data Communications Equipment, DCE) на адлегласці да 15 метраў.

Remove ads

Прызначэнне

Першапачатковы ствараўся для далучэння тэлефонных мадэмаў да камп’ютараў. У сувязі з такой спецыялізацыяй мае некаторыя рудыменты ў выглядзе, напрыклад асобнай лініі RING («званок»). Паступова тэлефонныя мадэмы перайшлі на іншыя інтэрфейсы (USB), але раздым RS-232 меўся на ўсіх персанальных камп’ютарах і многія вытворцы абсталявання выкарыстоўвалі яго для далучэння свайго абсталявання. Напрыклад, камп’ютарнай мышы.

У цяперашні час часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў прамысловым і вузкаспецыяльным абсталяванні ўбудавальных прыладаў. Прысутнічае на крыху састарэлых стацыянарных персанальных камп’ютарах, у сучасных мацярынскіх платах UART кантролер як правіла прысутнічае, але патрабуе равываду на раздым. Таксама ў камп’ютар можна ўсталяваць дадатковую PCI-картку з RS-232 портам (як правіла, RS-232 не ставяць на сучасных партатыўных камп’ютарах — на ноўтбуках, нэтбуках, КПК і інш.).

Remove ads

Прынцып працы

RS-232 — правадны дуплексны інтэрфейс. Метад перадачы даных аналагічны асінхроннаму паслядоўнаму інтэрфейсу.

Інфармацыя перадаецца праз правады двайковым сігналам з двума ўзроўнямі напружання. Лагічнаму «0» адпавядае станоўчае напружанне (ад +5 да +15 В для перадатчыка), а лагічнай «1» адмоўнае (ад −5 да −15 В для перадатчыка). Для электрычнага ўзгаднення ліній RS-232 і стандартнай лічбавай логікі UART выпускаецца вялікая наменклатура мікрасхем драйвераў, напрыклад MAX232.

Апроч ліній уваходу і выхаду даных RS-232 рэгламентаваў шэраг неабязковых дапаможных ліній для апаратнага кіравання струменем даных і дадатковых функцый.

Больш інфармацыі Стандарт ITU-T V.24/V.28, Стандарт TIA/EIA-232 ...
Remove ads

Злучальнікі

Прылады для сувязі праз паслядоўны канал злучаюцца кабелямі з 9 альбо 25 кантактнымі раздымамі тыпу D-sub. Звычайна яны пазначаюцца DE-9 (альбо некарэктна: DB-9), DB-25, CANNON 9, CANNON 25.

Першапачаткова ў RS-232 выкарыстоўваліся DB-25, але, паколькі многія праграмы ўжывалі толькі частку прадугледжаных стандартам кантактаў, стала магчыма ўжываць для гэтых мэтаў 9-штырковыя раздымы DE-9 (D-subminiature), якія рэкамендаваны стандартам RS-574.

Нумары асноўнага кантакта, які перадае і прымае даныя, для раз’ёмаў DE-9 і DB-25 розныя! Для DE-9 кантакт 2 — уваход прымача, кантакт 3 — выход перадатчыка. Для DB-25 наадварот, кантакт 2 — выхад перадатчыка, кантакт 3 — уваход прымача.

Стандарт

Асацыяцыя электроннай прамысловасці (EIA) развівае стандарты перадачы даных. Стандарты EIA маюць прэфікс «RS». «RS» значыць рэкамендаваны стандарт, але зараз стандарты проста пазначаюцца як «EIA» стандарты. RS-232 быў уведзены ў 1962 годзе. Стандарт развіваўся, і ў 1969 г.. прадстаўлена трэцяя рэдакцыя (RS-232C). Чацвёртая рэдакцыя была ў 1987 (RS-232D, вядомая таксама як EIA-232D). RS-232 ідэнтычны стандартам МККТТ (CCITT) V.24/V.28, X.20bis/X.21bis і ISO IS2110. Самай апошняй мадыфікацыяй з’яўляецца мадыфікацыя «Е», прынятая ў ліпені 1991 г. як стандарт EIA/TIA-232E. У гэтым варыянце няма ніякіх тэхнічных змен, якія магли б прывесці да праблем сумяшчальнасці з папярэднімі варыянтамі гэтага стандарту.

Remove ads

Абмежаванні

На практыцы ў залежнасці ад якасці ўжыванага кабеля патрэбная адлегласць перадачы даных у 15 метраў можа быць недасяжнай, складаючы кшталту 1,5 м на хуткасці 115200 бод для неэкранаванага плоскага ці круглага кабеля. Гэта выклікана ўжываннем аднафазных сігналаў замест дыферэнцыяльных, а таксама адсутнасцю патрабаванняў паводле ўзгаднення прымача (і часта таксама перадатчыка) з лініяй. Для пераадолення гэтага абмежавання, а таксама магчымага атрымання гальванічнай развязкі паміж вузламі, можна ўжыць пераўтваральнікі інтэрфейса:

  • RS-232—RS-422 (з захоўваннем поўнай праграмнай сумяшчальнасці) альбо RS-232—RS-485 (з пэўнымі праграмнымі абмежаваннямі). Пры гэтым адлегласць можа быць павялічана да 1 км з хуткасцю 9600 бод і ўжываннем кабеля тыпу «вітая пара» катэгорыі 3;
  • Вонкавы пераўтваральнік RS232—Токавая пятля для 9-кантактнага раздыма, ці адпаведныя ланцугі 25-кантактнага раздыма, у выпадку наяўнасці пераўтваральніка ўнутры прылад.
Remove ads

Гл. таксама

  • MAX232
  • SpaceWire

Зноскі

  1. Першапачаткова паводле стандарта на кантакт 1 далучаўся сігнал CE. Але паколькі CE ўжываецца ў асноўным для мадэмаў, то часта на кантакт 1 далучаецца сігнал CC.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads