Sciana

беларускі рок-гурт з Брэста From Wikipedia, the free encyclopedia

Sciana
Remove ads

«Sciana» (Сьцяна) — беларускі рок-гурт з Брэста.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанр ...
Remove ads

Гісторыя

Гурт Sciana створаны 1 жніўня 1999 года. Заснавальнікам гурта лічыцца барабаншчык Аляксей Кузняцоў. Ад самага пачатку ў гурце былі гітарыст Павел Прохараў і басіст-вакаліст Андрэй Клімус. Таксама ад пачатку спявала Жэня Хіло, але пасля яе пераезду ў Мінск творчая сувязь абарвалася. Жаданне знайсці сваё гучанне тлумачыць стылёвую разнастайнасьць гурта таго часу — ад панка да джаза. Гэтыя творчыя эксперыменты былі ўвекавечаныя ў малавядомых альбомах «Суб’ектывізм» і «Рулет». Прыкладна ў гэты ж час (2001 год) у склад каманды ўваходзяць саксафаністы Ілля Дмуха і Алесь Нікалайчык. Апошні адыграў з гуртом некалькі гадоў, але потым патрапіў у войска, пасля чаго ягонае супрацоўніцтва з гуртом не аднавілася. Менавіта спалучэнне жорсткага гітарнага драйву і мелодыкі саксафона стала галоўнай адметнасцю гурта.

Першы замежны канцэрт Сьцяны адбыўся ў польскім Беластоку (студзень 2001-га), мажлівасцю выступаць яны былі абавязаны вядомаму беларускаму барду Віктару Шалкевічу. Першы палескі рок-фэст «Крок» у студзені 2002-га прынес гурту першае месца сярод маладых камандаў Брэстчыны. Тым жа летам гурт у якасці канкурсантаў едзе на «Басовішча» (з другой спробы), на якім нічога не атрымлівае, але пакідае добрае ўражанне. «Сэнс нашай творчасці — у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталі агульным credo для гурта. Завершаны ў тым жа 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запісам, які выйшаў у мінскім выдавецтве «Limas».

2003 год стаў для гурта годам перамогі на «Басовішчы» — удзельнікі атрымалі прыз ад «Радыё Палонія». Пасля гэтага Sciana стала пастаянным удзельнікам «Басовішча» — ужо як госці яны гралі на фэсце ў 2004, 2005 і 2007 гадах. Удалым для Sciana стаў удзел і ў трыб’юце на гурт N.R.M. «Viza NRM».

Чарговай перамогай для «Сьцяны» стаў удзел у фэсце «Генералы айчыннага року» ў красавіку 2004-га. Заняўшы 2-е месца ў конкурснай частцы, гурт атрымаў права на здымкі кліпа, што і было зроблена. Першы кліп гурта на песню «Можна быць» з'явіўся ў тым самым годзе. А сама песня пазней некалькі тураў запар будзе трымаць лідыруючую пазіцыю на «Тузіне Гітоў».

Дасягненнем 2006-га стаў удзел у «Рок-каранацыі», дзе Sciana прадстаўляла Брэсцкі рэгіён і прэтэндавала на намінацыю «Найлепшы рэгіянальны гурт». Адначасова за гэтыя гады Sciana актыўна канцэртуе па Беларусі і Польшчы. Геаграфія паездак па апошняй даволі шырокая — неаднаразова Варшава, Беласток, Гіжыцк, Галдап, Ходжаў, Катавіцы, Люблін, Венгаржэва і іншыя.

26-га лютага 2010 года гурт выпускае новы альбом «Кропка вяртаньня», запісаны ўжо з новым саксафаністам Яўгенам Лук’янчыкам.[1]

Гурт таксама прымаў удзел у прэзентацыі альбома «Перетворися на зброю» ўкраінскага гурта «Роллік’с» у 2012 годзе ў якасці госця. У тым жа 2012 годзе Сьцяна разам з Роліксам запісвае сумесны трэк «Беларусь-Украіна», іншая версія якога пазней уваходзіць у альбом «Мы застанемся» (2013).[2]

У 2014 годзе на польскім музычным фэсце «Rockowisko Gajnowka» гурт Сьцяна заваяваў дзве ўзнагароды — першае месца на міжнародным конкурсу і прыз глядацкіх сімпатыяў.[3]

У 2015 годзе гурт запісвае песню на ўкраінскай мове «Тепла зима», прысвечаную памяці украінскага музыкі Андрэя Кузьменкі ("Кузьмы" Скрябіна).[4]

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

EP

Удзел у зборніках

Відэакліпы

Remove ads

Зноскі

  1. Sciana стала пераможцам фэстывалю Rockowisko(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 26 лютага 2017.
  2. Sciana запісала песьню памяці Кузьмы з гурта «Скрябін»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2017. Праверана 26 лютага 2017.
  3. EP «Genesis» ад Sciana. Драйв, лірыка і мэтафізыка / Tuzin.fm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads