Жабрыца

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Жабрыца
Remove ads

Жабры́ца[1][2][3] (Seseli) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі разгалінаванымі сцёбламі і патоўшчаным карэнішчам або коранем верацёнападобнай формы. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шыза-зялёнага колеру. Кветкі дробныя, белага колеру, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з двума мерыкарпіямі[2].

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Растуць у сухіх светлых лясах, хмызняках, на ўзлесках і схілах, каля дарог.

Віды

Род налічвае каля 80[2] (77[4]) відаў. Сярод іх:

Гаспадарчае значэнне

Эфіраносныя і лекавыя расліны. У медыцыне выкарыстоўваюцца ў якасці мачагонных, гаючых сродкаў[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Seseli (англ.) // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads