Жабрыца аднагадовая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жабрыца аднагадовая
Remove ads

Жабры́ца аднагадовая[1][2] (Sēseli ānnuum) — від двухдольных раслін роду Жабрыца (Seseli) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая і двухгадовая травяністая расліна. Вышыня ад 10 да 60 см. Карэнішча кароткае, паўзучае, валодае моцным пахам. Сцябло рабрыстае, мягкаапушанае, часам чырванаватага або злёгку жаўтаватага колеру. Лісце тройчы перыстарассечанае, шэра-зялёнае, з похвавымі хвосцікамі. Кветкі сабраны ў складаныя парасонавыя суквецці, белыя або ружаватыя, з пяццю пялёсткамі. Плады — сямянкі з вострымі рабрынкамі.

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Еўрапейскі від. Святлалюбная расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Часцей за ўсё сустракаецца ў травяністых супольнасцях другасных стэпаў разам з аўсяніцай і каласоўнікам, па ўзлесках цеплалюбівых дуброў, на пустках, каля дарог. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3]. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень[3].

Цвіце з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны верасня.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Жабрица однолетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads