Чарапахі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарапахі
Remove ads

Чарапахі (Testudines) — атрад паўзуноў, які існуе на працягу больш за 220 мільёнаў гадоў. Уключае каля 230 сучасных відаў, што групіруюць у 12 сямействаў і 5 падатрадаў, распаўсюджаных у трапічнай і ўмеранай кліматычных зонах амаль па ўсёй Зямлі. Іх падзяляюць на марскіх і наземных (сухапутныя і прэснаводныя).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня панцыра ад 10 см да 2,4 м, маса да 865 кг. Панцыр касцёва-рагавы або касцёва-скурысты, складаецца са спіннога (карапакс) і брушнога (пластрон) шчытоў. У многіх чарапах пад панцыр уцягваюцца галава, хвост і канечнасці. Зубоў няма, сківіцы ўкрыты рагавымі пласцінкамі ў выглядзе дзюбы.

Распаўсюджанне

Марскія чарапахі пашыраны ў трапічных і субтрапічных зонах акіянаў, наземныя — паўсюдна (акрамя Антарктыды). Жывуць у пустынях, трапічных лясах, у азёрах, рэках, балотах, на марскіх узбярэжжах, у акіянах і г.д. На Беларусі 1 від — балотная чарапаха еўрапейская.

Асаблівасці біялогіі

Наземныя чарапахі кормяцца пераважна расліннасцю, водныя — жывёльным кормам.

Размнажаюцца на сушы яйцамі. Жывуць некалькі дзесяткаў (зрэдку да 150) гадоў.

Выкарыстанне чалавекам

Асобныя віды — аб'екты промыслу.

Як хатнія жывёлы

Thumb
Хатняя чырвонавухая чарапаха грэецца на астраўку ў акватэрарыўме

Некаторыя чарапахі (асабліва дробныя наземныя ці прэснаводныя) утрымліваюцца ў якасці хатніх жывёл. Попыт на хатніх чарапах павялічыўся ў 1950-х гадах, асабліва вырашчаных на фермах у ЗША чырвонавухіх чарапах.

У сучаснасці, каля 21% кошту гандлю жывымі жывёламі прыпадае на рэптылій, найбольш папулярнымі відаў якіх з'яўляюцца чарапахі. Аднак чарапахі патрабуюць пэўных умоў для ўтрымання, невыкананне якіх часцей за ўсё прыводзіць да пэўных праблем са здароўем чарапах. Таксама існуе праблема гандлю рэдкімі відамі чарапах.[1]

Даследаванае космасу

Чарапаха - адзін з першых відаў жывёл якія здзейснілі палёт на калямесячную арбіту. Палёт да Месяца і назад займае 7 дзён, і чарапахі могуць не ёсць і не піць на працягу ўсяго падарожжа, а значыць не патрабуецца спецыяльнага абсталяванне для кармлення ў бязважкасці (што дазваляе зэканоміць вагу). "Зонд-5" упершыню ў свеце здзейсніў аблёт Месяца з жывёламі на борце і праз 7 сутак пасля старту, 21 верасня 1968 года, вярнуўся на Зямлю, увайшоўшы ў атмасферу з другой касмічнай хуткасцю і прывадніўшыся ў акваторыі Індыйскага акіяна. На калямесячную арбіту чарапахі ляталі на апаратах Зонд-6 (апарат разбіўся пры пасадцы), Зонд-7, Зонд-8.

Рэкорд працягласці касмічнага палёту ў асобнай чарапахі - 90 сутак (касмічны карабель Саюз-20, запушчаны 17 лістапада 1975 года).

Remove ads

Сучасныя падатрады

Фотагалерэя

Сусветны дзень чарапах

З 2000 года 23 мая адзначаецца Сусветны дзень чарапах.

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads