Мяккацелыя чарапахі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мяккацелыя чарапахі
Remove ads

Мяккацелыя чарапахі, мяккаскурыя чарапахі, мяккія чарапахі (Trionychoidea) — надсямейства прэснаводных чарапах.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Аб’ядноўвае 2 сямействы: двухкіпцюровыя чарапахі — 1 від, пашыраны ў Паўночнай Аўстраліі, на востраве Новая Гвінея, і трохкіпцюровыя чарапахі, або трыоніксы — 6 або 7 родаў, 22 віды; пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы.

Даўжыня да 90 см. Цела і сплошчаны касцявы панцыр укрыты мяккай скурай без рагавых шчыткоў (адсюль назва). Галава з мяккім хабатком, на канцы якога знаходзяцца ноздры. Лапы шырокія, пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Здольныя трымацца пад вадой да 15 гадзін. Кормяцца раслінамі і жывёламі (насякомыя, ракападобныя, малюскі, рыбы, земнаводныя і інш.).

У Азіі — аб’ект промыслу (мяса, яйцы).

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads