Пылюшнік просты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пылюшнік просты
Remove ads

Пылю́шнік просты[1][2] (Thalictrum simplex) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая трава 40—80 см (да 1 м[2]) вышынёй. Неразгалінаванае сцябло да суквецця, шчаціністае. Лісце чаргаванае, чарашковае, з прылісткамі. Лісткоў 6—8. Ліставыя пласціны дастаткова эліптычныя, 2—3-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад вузка-зваротнаяйкападобных да яйкападобных (амаль круглых)[3].

Суквецце няшчыльнае, як правіла, з вялікай колькасцю кветак. Кветкі радыяльна сіметрычныя, ад пурпуровых да лаймава-зеленаватых, прыкладна 1 см у дыяметры. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, рана вянуць. Тычынак шмат, ≈3 мм даўжынёй, чырвоныя. Некалькі песцікаў. Плод — 8-храбтовая, вострая, 2—3,5 мм даўжынёй, бесчарашковая сямянка[3].

Расліна ядавітая.

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[4]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Насяляе ўскрайкі лесу, шыракалістыя лясы, пералескі, берагі, падтопленыя лугі, лугі, прыдарожныя набярэжныя[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені[2].

Ва Украіне расце на лугах і ў хмызняках — на ўсёй тэрыторыі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца рэдка[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads