Пылюшнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пылю́шнік[2][3] (Thalictrum) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй да 2,5 м. Сцябло прамастойнае, голае або аблісцелае. Лісце складанае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, у складаных суквеццях. Колер кветак белы, жоўты, ружовы, светла-бэзавы. Калякветнік складаецца з 4 (5) рана ападаючых лісцікаў. Формула кветкі: . Тычынкі шматлікія, даўжэйшыя за лісцікі калякветніка. Плод — шматарэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду распаўсюджаны пераважна на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца у Паўднёвай Афрыцы. Не патрабавальныя да ўмоў[3]. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна[3].
Гаспадарчае значэнне
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 157 відаў[4]:




- Thalictrum alpinum L. — Пылюшнік альпійскі — Паўночная Еўропа, Каўказ, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход, Гімалаі, Манголія, Паўночная Амерыка
- Thalictrum aquilegiifolium L. — Пылюшнік ворлікалісты, ці Пылюшнік вадазборалісты, ці Пажытнік, ці Расходнік, ці Чортава золата, ці Жывіцельнік, ці Лілейка, ці Стары дуб, ці Божае крэсла, ці Срэбранік — Еўрапейская частка Расіі, Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Балканы, Малая Азія
- Thalictrum chelidonii DC. — Гімалаі
- Thalictrum dasycarpum Fisch. & Ave-Lall. — Паўночная Амерыка
- Thalictrum delavayi Franch. — Заходні Кітай
- Thalictrum dioicum L. — Паўночная Амерыка
- Thalictrum elegans Wall. ex Royle
- Thalictrum fendleri Engelm. ex A.Gray
- Thalictrum flavum L. — Пылюшнік жоўты, ці Вярэдаўнік, ці Вяха — умераная зона Еўразіі
- Thalictrum foeniculaceum Bunge.
- Thalictrum foetidum L. typus[1] — Пылюшнік смярдзючы — Еўразія
- Thalictrum foliolosum DC.
- Thalictrum lucidum L. — Пылюшнік светлы, ці Пылюшнік вузкалісты, ці Руцьвянка, ці Балотная мятла, ці Мядуніца, ці Мядуніца лугавая, ці Пажытнік, ці Памошнік, ці Расходнік, ці Сузік — еўрапейская частка Расіі, Сярэдняя і Заходняя Еўропа, Міжземнамор’е, Балканы, Малая Азія
- Thalictrum minus L. — Пылюшнік малы — Еўразія, Паўночная Амерыка
- Thalictrum petaloideum L. — Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія, Кітай, Манголія, Японія
- Thalictrum polycarpum (Torr.) S.Watson
- Thalictrum revolutum DC.
- Thalictrum simplex L. — Пылюшнік просты — Украіна, Беларусь, еўрапейская частка Расіі, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія
- Thalictrum sparsiflorum Turcz. ex Fisch. & C.A.Mey.
- Thalictrum squarrosum Stephan ex Willd.
- Thalictrum tuberosum L. — паўднёвы захад Францыі, Іспанія, Японія, Кітай
У базе даных The Plant List від Thalictrum thalictroides (L.) A.J.Eames & B.Boivin прызнаны сінонімам віду Anemonella thalictroides (L.) Spach[5].
Remove ads
Зноскі
- Звесткі пра род Thalictrum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Thalictrum (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (29 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.
- Thalictrum thalictroides (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (29 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 23 верасня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads