Пажытнік блакітны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пажытнік блакі́тны[1], Трыганэла, Грэчаскае се́на (Trigonella coerulea) — аднагадовая травяністая расліна сямейства бабовых.

Remove ads
Арэал
Радзіма — Балканскі паўвостраў, Каўказ, Паўднёвая Азія. Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце. У Беларусі часам культывуюць як кармавую расліну. Сцябло прамое вышынёй 30 — 100 см, з узнятымі ўверх галінкамі і прадаўгаватымі востразубымі сіне-блакітнымі лістамі. Мае рэзкі спецыфічны пах, пры адварванні вельмі непрыемны, моташлівы. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — струк. Насенне мае спецыфічны прана-грыбны смак.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Фармацэўтычная прамысловасць выпускае араматызаваны парашок з насення пажытніку блакітнага, які прымаюць па адной кававай лыжачцы перад ежай для паляпшэння стрававання. Пажытнік блакітны лічыцца выдатным танізатарам, сродкам лекавання парушэння абмену рэчываў, здаўна выкарыстоўвалася жанчынамі на Усходзе як сродак супраць хударлявасці; уваходзіць у склад некаторых сучасных аральных кантрацэптываў.
Можна дадаваць у хатнія кансервы з садавіны. Пажытнік блакітны — важны кампанент аджыкі, кары і іншых усходніх прыпраў, гэтак званага «зялёнага» сыру (паводле Г. Цюндзявіцкай, звычайнага ў Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.). Меданос.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads