Перлаўка тоўстая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Перлаўка тоўстая
Remove ads

Пе́рлаўка тоўстая (Unio crassus) — від двухстворкавых малюскаў з рода перлавак сямейства бяззубак.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Мае кароткую выпуклую ракавіну яйцападобнай формы. Яе паверхня гладкая, на ёй можна назіраць тонкія лініі прыросту. Даўжыня ракавіны можа складаць 44-72 мм, вышыня — 25-36 мм, шырыня — 19-27 мм.

Пашырэнне

Сустракаецца па ўсёй Еўропе (за выключэннем яе поўначы і паўночна-ўсходняй часткі) у рэках і азёрах. На Беларусі жыве ў Бярэзіне, азёрах Мястра і Баторына.

Жыве малюск у чыстых рэках з празрыстай праточнай вадой на пясчаных, пясчана-ілістым або галечным грунце. Зрэдку можа сустракацца ў азёрах і сажалках.

Спосаб жыцця

У цёплы час году тоўстыя перламутраўкі перамяшчаюцца ў менш глыбокія месцы, у асенне-зімовы перыяд мігрыруюць у больш глыбокія. Перыяд размнажэння прыходзіцца на вясну і лета. На працягу трох-чатырох месяцаў яны не пакідаюць мацярынскі арганізм. Пасля таго пасяляюцца на рыбах. Па завяршэнні стадыі існавання тоўстай перламутраўкі ў выглядзе лічынак яны апускаюцца на дно і зарываюцца ў донныя ападкі. У такім стане яны развіваюцца некалькі год. Дарослыя тоўстыя перламутраўкі сілкуюцца фільтрацыйным спосабам. Іх працягласць жыцця складае 6-8 год.

Жыве да 15 гадоў.

Лічынкі з’яўляюцца паразітамі рыб.

Ахова

Хуткія факты

Тоўстая перламутраўка вельмі адчувальная да забруджвання вод. Малюск занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і мае III катэгорыю аховы. Мае ён і статус міжнароднай аховы, унесены ў Чырвоную кнігу Польшчы.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads