XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі — адна з інтэрнацыянальных брыгад часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Набрана галоўным чынам з ліку італьянскіх добраахвотнікаў.
Remove ads
Гісторыя
Сфарміравана 7 лістапада 1936 года ў Альбасетэ на базе Гарыбальдзійскай брыгады. У розны перыяд падраздзяленне дзейнічала ў складзе 14-й, 11-й, 35-й і 45-й дывізій Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі. Брыгада змагалася ў баях за Мадрыд і на Карунскай дарозе, удзельнічала ў Гвадалахарскай, Гвадарамскай і Брунецкай аперацыях.
Склад
У склад брыгады ўваходзілі Гарыбальдзійскі батальён, Батальён імя Андрэ Марці, Дамброўскі батальён, Батальён імя Эрнста Тэльмана, Батальён Фігліа, Мадрыдскі батальён і Батальён Прыета[1][2][3]. У падраздзяленні, акрамя італьянцаў, служылі албанцы, французы, бельгійцы, немцы, аўстрыйцы, палякі, іспанцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
Камандзіры
- Матэ Залка † (1 лістапада 1936 — 19 сакавіка 1937)
- Рандольфа Пачардзі (19 сакавіка — 29 ліпеня 1937)
- Карла Пенчыенаці (29 ліпеня — 31 жніўня 1937)
- Агасціна Казацін (1 верасня — 19 кастрычніка 1937)
- Франсуа Бернар (20 кастрычніка — 19 лістапада 1937)
- Артура Заноні (19 лістапада 1937 — 31 сакавіка 1938)
- Элой Пардынас Керо † (31 сакавіка — 2 красавіка 1938)
- Алесандра Вая (2 красавіка — 15 жніўня 1938)
- Луіс Рывас Амаці (15 жніўня 1938 — люты 1939)
Гл. таксама
Зноскі
- Hugh Thomas, The Spanish Civil War, Appendix III
- (ісп.) EPR Order of Battle Website
- (ісп.) Associació Catalana Website Архівавана 29 красавіка 2006 года.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads