XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі
Remove ads

XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі — адна з інтэрнацыянальных брыгад часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Набрана галоўным чынам з ліку італьянскіх добраахвотнікаў.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сфарміравана 7 лістапада 1936 года ў Альбасетэ на базе Гарыбальдзійскай брыгады. У розны перыяд падраздзяленне дзейнічала ў складзе 14-й, 11-й, 35-й і 45-й дывізій Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі. Брыгада змагалася ў баях за Мадрыд і на Карунскай дарозе, удзельнічала ў Гвадалахарскай, Гвадарамскай і Брунецкай аперацыях.

Склад

У склад брыгады ўваходзілі Гарыбальдзійскі батальён, Батальён імя Андрэ Марці, Дамброўскі батальён, Батальён імя Эрнста Тэльмана, Батальён Фігліа, Мадрыдскі батальён і Батальён Прыета[1][2][3]. У падраздзяленні, акрамя італьянцаў, служылі албанцы, французы, бельгійцы, немцы, аўстрыйцы, палякі, іспанцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Камандзіры

  • Матэ Залка † (1 лістапада 1936 — 19 сакавіка 1937)
  • Рандольфа Пачардзі (19 сакавіка — 29 ліпеня 1937)
  • Карла Пенчыенаці (29 ліпеня — 31 жніўня 1937)
  • Агасціна Казацін (1 верасня — 19 кастрычніка 1937)
  • Франсуа Бернар (20 кастрычніка — 19 лістапада 1937)
  • Артура Заноні (19 лістапада 1937 — 31 сакавіка 1938)
  • Элой Пардынас Керо † (31 сакавіка — 2 красавіка 1938)
  • Алесандра Вая (2 красавіка — 15 жніўня 1938)
  • Луіс Рывас Амаці (15 жніўня 1938 — люты 1939)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hugh Thomas, The Spanish Civil War, Appendix III
  2. (ісп.) Associació Catalana Website Архівавана 29 красавіка 2006 года.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads