X павільён Варшаўскай цытадэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
X павільён Варшаўскай цытадэлі (польск.: X Pawilon Cytadeli Warszawskiej) — філіял Музея незалежнасці ў Варшаве (Польшча), які размяшчаецца ў адным з павільёнаў Варшаўскай цытадэлі. Тэматыка экспазіцыі прысвечаная нацыянальна-вызваленчым змаганням у часы расійскага панавання.
Remove ads
Гісторыя
X павільён Варшаўскай цытадэлі паўстаў у 1828 годзе ў рамках разбудовы кашараў з прызначэннем пад магазін абмундзіравання. Ад 5 ліпеня 1833 распачатае прыстасаванне памяшканняў пад вязніцы. Тут дзейнічаў галоўны следчы ізалятар для палітычных вязняў, некалькі сотняў з якіх тут былі забіты, тысячы высланыя на катаргу або ў Сібір. З 1834 тут дзейнічала Сталая ваенна-следчая камісія пры галоўнакамандуючым дзейнай арміі і начальніку Царства Польскага, якая з'яўлялася цэнтральным следчым органам па палітычных злачынствах у Царстве Польскім[1].
Сярод вядомых вязняў X павільёна — Фелікс Дзяржынскі, Раман Дмоўскі, Апалон Кажанёўскі (бацька Джозефа Кажанёўскага), Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Прыстар, Рамуальд Траўгут.
Пасля Другой сусветнай вайны X павільён быў адкрыты для наведвання. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося 22 студзеня 1963 года, на стагоддзе паўстання 1863—1864 гадоў.
Remove ads
Зноскі
- Stała Komisja Wojenno-Śledcza, AGAD, opis zespołu, wstęp Архівавана 17 чэрвеня 2009. Archiwum Główne Akt Dawnych, Nr zespołu: 241 / 0 Karta: A opis zespołu.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads