You Can’t Do That

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«You Can’t Do That» (з англ.«Ты не пасмееш», «Не смей») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам[3]. Упершыню песня выйшла ў альбоме «A Hard Day's Night». Яна была навеяна папулярнымі ў Мемфісе песнямі ў стылі рытм-энд-блюз і, як пазней пісаў музычны крытык Лестэр Бэнгс, «пабудавана на адным з самых вострых і незабыўных гітарных рыфаў з усіх, якія калі-небудзь сачыняліся»[4]. З усіх песень на кружэлцы Джон Ленан больш за ўсё ганарыўся менавіта гэтай[4].

Хуткія факты Бок «А», Бок «Б» ...
Remove ads

Кампазіцыя

Як і многія песні Джона Ленана, «You Can’t Do That» таксама аўтабіяграфічная. Роберт Сэндал напісаў пра яе:

«… ['You Can’t Do That] супярэчыла ветліваму тону з яго напружанымі пагрозамі. У ёй выразіліся сексуальная параноя і пакутлівы, пранізлівы рытм…»[5]

Тэма рэўнасці, паднятая ў песні, таксама праявілася ў такіх кампазіцыях Ленана, як «Run for Your Life» і «Jealous Guy».

Песня пабудавана на дванаццаці тактавых рысах. Яна напісана пад уплывам музыкі малавядомага ў тыя гады спевака Уілсана Пікета[3]. На акордзе D7 праяўляецца сінкапіраваны брэйк паміж вакальнымі фразамі — «I told you before» [брэйк] «you can’t do that»[6].

У песні «You Can’t Do That» выкарыстоўваецца гітара Rickenbacker 360 Deluxe — электрычная 12-ціструнная гітара, купленая ў 1964 годзе за 900$ для Джорджа Харысана[7]. Упершыню яе гучанне можна пачуць на запісе песні «Can’t Buy Me Love», а таксама на выступе падчас «Шоў Эда Салівана» ў Нью-Ёрку. Яе адметны і экстэнсіўны гук дакладна чуваць у LP-альбоме A Hard Day's Night. Гучанне гітары Харысана аказала моцны ўплыў на музыканта Роджэра Макгуіна, які пазней стварыў гурт «The Byrds»[8].

Адначасова з пачаткам здымак фільма «Вечар цяжкага дня» рэжысёр фільма Рычард Лестэр патрабаваў ад гурта прадстаўлення арыгінальнага матэрыялу перад вытворчасцю. «You Can’t Do That» была выбрана The Beatles як адна з песень, якія павінны былі ўвайсці ў рэпертуар «жывога» выступу ў «Тэатры Скала» паводле сюжэту фільма. Але гэтая сцэна ў канчатковым варыянце ў карціну не ўвайшла.

Remove ads

Запіс і выпуск

«You Can’t Do That» была запісана ў аўторак 25 лютага 1964 года ў студыі «Эбі-Роўд» у Лондане[9]. Песня была ўпершыню выпушчана як «Б»-бок брытанскага сінгла «Can’t Buy Me Love»[10]. Пазней кампазіцыя ўвайшла ў трэк-ліст альбома A Hard Day's Night, выдадзенага ў Вялікабрытаніі, і альбома The Beatles' Second Album, выдадзенага ў ЗША[10].

«The Beatles» запісалі «You Can’t Do That» чатыры разы для радыё «BBC» у 1964 годзе. Песня таксама ўвайшла ў рэпертуар «жывых» выступаў музыкантаў у тым жа годзе і стала другой кампазіцыяй у іх музычным сэце, пасля песні «Twist and Shout» — падчас аўстралійскіх і паўночнаамерыканскіх гастроляў гурта[11]. Усяго было зроблена 9 дубляў запісу.

Пры стварэнні фільма «Вечар цяжкага дня» быў зняты эпізод, у якім «The Beatles» выконваюць песню «You Can’t Do That» у фінальнай сцэне фільма, калі гурт выступае на канцэрце перад аўдыторыяй. Здымкі адбываліся 31 сакавіка 1964 года ў «Тэатры Скала», у Лондане, але гэты эпізод не быў выкарыстаны ў фільме. Аднак відэазапіс, які не ўвайшоў у фільм, быў паказаны на «Шоў Эда Салівана» 24 мая[11]. Сёння гэтае відэа можна ўбачыць у дакументальным фільме "Стварэнне фільма «Вечар цяжкага дня» (англ.: The Making of "A Hard Day's Night") на серверы YouTube.

Remove ads

Кавер-версіі

  • Аманда Авермаер у сёмым сезоне папулярнага тэлешоў American Idol таксама зрабіла запіс песні ў больш паскораным тэмпе, пазней запісаўшы студыйную версію. Песня ўвайшла ў «топ 12» на шоў American Idol.
  • The Supremes зрабілі кавер-версію песні для альбома 1964 года «A Bit of Liverpool».
  • Аляксандр Пушны запісаў хіп-хоп версію песні.

Склад

Літаратура

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads