Іозеф Герхард Цукарыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іозеф Герхард Цукарыні (ням.: Joseph Gerhard Zuccarini; 10 жніўня 1797, Мюнхен, Германія, — 18 лютага 1848, Мюнхен) — нямецкі батанік, прафесар батанікі Мюнхенскага ўніверсітэта.

Вядомы працамі па флоры Далёкага Усходу, асабліва Японіі, выдадзенымі сумесна з Філіпам фон Зібальдам паводле матэрыялаў, сабраных апошнім; а таксама батанічнымі апісаннямі раслін, сабраных у іншых абласцях Зямлі (у прыватнасці, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы).
Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчую гісторыю ва універсітэце ў Эрлангене (1815—1819) у Хрысціяна Нееса фон Эзенбека. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў родны Мюнхен, дзе пачаў працу ў батанічным садзе пад кіраўніцтвам Франца Шранка.
У 1823 годзе абраны ад'юнктам Баварскай Каралеўскай акадэміі навук і выкладаў батаніку ў Каралеўскім ліцэі.
У 1824 годзе стаў чытаць лекцыі ў Медыка-хірургічным інстытуце ў Мюнхене, у 1826-м прызначаны экстраардынарным, а ў 1835-м — ардынарным прафесарам сельскагаспадарчай і лесаводчай батанікі ў Мюнхенскім універсітэце.
У 1827 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1839 годзе — акадэмікам Баварскай акадэміі навук.
У 1836 годзе, пасля смерці Шранка, заняў месца захавальніка батанічнага саду.
З 1820 года апісваў і сістэматызаваў гербарый, сабраны ў Бразіліі Карлам фон Марцыусам.
Род раслін Zuccarinia Blume сямейства Марэнавыя названы Карлам Людвігам Блюмэ ў 1826 годзе ў яго гонар.
Remove ads
Асноўныя надрукаваныя працы
- Monographie der amerikanischen Oxalisarten // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch., 1825, том IV (ням.)
- Flora der Gegend von München, 1829 (ням.)
- Nachtrag // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch. 1832, том X (ням.)
- Charakteristik der deutschen Holzgewächse im blattlosen Zustand, I—II, Мюнхен, 1829—1831) (ням.)
- Plantarum novarum vel minus cognitarum…, 1832—1845 (лац.)
- Flora Japonica sive Plantae quas in imperio Japanico coll., descripsit, ex parte in ipsis locis pingendas cur. : [Lugduni Batavorum apud auctorem 1835—1870] / Ph. Fr. de Siebold. Sectio prima, continens plantas ornatui vel usui inservientes Digessit J. G. Zuccarini. Monimentum in memoriam Engelberti Kaempferi ; Caroli Petri Thunbergit in horto botanico insulae Dezima cura et sumptibus Ph. Fr. de Siebold positum 1826 (Лейдэн, 1835—1870) (сумесна з Зібальдам) (лац.)
- Florae Japoniae familiae naturales, 1843—1846 (сумесна з Зібальдам) (лац.)
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads