Марэнавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марэнавыя[1] (Rubiaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Гарычкакветныя (Gentianales), якое ўключае больш за 600 родаў і 10 000 відаў.
Віды марэнавых багатыя алкалоідамі (кафеін, хінін, эмецін).
Remove ads
Сінонімы
|
|
Экалогія і распаўсюджанне
Прадстаўнікі сямейства сустракаюцца ў асноўным у трапічных краінах, але некаторыя растуць ва ўмераных і халодных абласцях.
Сістэматыка
Сямейства Марэнавыя — адно з пяці найбуйнейшых сямействаў раслін. Да 2009 года ў сямейства ўключаецца ад 611 да 618 родаў і каля 13 500 відаў[2]. У сямействе вылучаюць тры падсямействы Rubioideae, Cinchonoideae і Ixoroideae і звыш 43 трыб. Раней Elmar Robbrecht і Jean-François Manen прапаноўвалі пашырыць падсямейства Cinchonoideae за кошт уключэння ў яго падсямейства Ixoroideae і родаў Coptosapelta, Luculia[3].
Род Psychotria, які налічвае больш 1900 відаў[4], з’яўляецца буйнейшым у сямействе і трэцім сярод пакрытанасенных раслін, саступаюым родам Astragalus сямейства Бабовыя (Fabaceae) і Bulbophyllum сямейства Архідныя (Orchidaceae). Пры гэтым яшчэ 29 родаў налічваюць больш 100 відаў. З другога боку, 211 родаў гэтага сямейства з’яўляюцца манатыпнымі і разам яны складаюць больш трэці ўсіх родаў сямейства, але яны ўключаюць менш аднаго працэнта ўсіх відаў.
Падсямействы і трыбы
Сучасная сістэматыка ўключае тры падсямействы Rubioideae, Cinchonoideae і Ixoroideae і 43 трыбы, пры гэтым трыба Coptosapelteae і род Luculia не ўключаецца ні ў адно з падсямействаў[2].
|
|
|
Роды
Сямейства ўключае ў сябе больш 600 родаў[5], некаторыя з іх[6]:
- Alberta E.Mey.
- Alibertia A.Rich. ex DC.
- Asperula L. — Дзярачка
- Callipeltis Stev.
- Carapichea Aubl.
- Cinchona L. — Хіннае дрэва
- Coffea L. — Кафейнае дрэва
- Crucianella
- Cruciata
- Emmenopterys Oliv.
- Gaillonia A.Rich.
- Galium L. — Маруна
- Gardenia J.Ellis — Гардэнія
- Microphysa Schrenk.
- Mitchella L.
- Mitragyna Korth.
- Morelia A.Rich. ex DC., амонім роду паўзуноў Morelia Gray
- Morinda L.
- Pavetta L.
- Phuopsis (Griseb.) Benth. & Hook.f.
- Pinckneya Michx.
- Psychotria L.
- Randia L.
- Remijia DC.
- Rubia L.
- Serissa Comm.
- Sherardia L. — Шэрардыя
- Valantia L.
- Vangueria Juss.
- Alberta magna
- Mitragyna diversifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883
- Ophiorrhiza mungos
- Pentas lanceolata
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- Davis, Aaron P.; Rafaël Govaerts, Diane M. Bridson, Markus Ruhsam, Justin Moat, Neil A. Brummitt A global assessment of distribution, diversity, endemism, and taxonomic effort in the Rubiaceae(англ.) // Annals of the Missouri Botanical Garden : journal. — Missouri Botanical Garden Press, 2009. — Т. 96. — № 1. — С. 68—78. — DOI:10.3417/2006205
- Robbrecht, Elmar; Jean-François Manen The major evolutionary lineages of the coffee family (Rubiaceae, angiosperms). Combined analysis (nDNA and cpDNA) to infer the position of Coptosapelta and Luculia, and supertree construction based on rbcL, rps16, trnL-trnF and atpB-rbcL data. A new classification in two subfamilies, Cinchonoideae and Rubioideae(англ.) // Systematics and Geography of Plants : journal. — 2006. — Т. 76. — С. 85—145.(недаступная спасылка)
- The Plant List: склад сямейства Rubiaceae.
- Паводле GRIN, гл. спасылку ў картцы расліны.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads