Іаланда Венгерская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іаланда Венгерская (венг.: Árpád-házi Jolánta, Magyarországi Jolánta, каля 1215 — кастрычнік 1253) — венгерская прынцэса з дынастыі Арпадаў, дачка караля Венгрыі Андраша II і Іаланды Куртэнэ, жонка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка.
Remove ads
Паходжанне
Іаланда была дачкой караля Венгрыі Андраша II і яго другой жонкі Іаланды Куртэнэ. Па бацькоўскай лініі прыходзілася ўнучкай Беле III і яго першай жонцы Агнес Антыяхійскай. Па матчынай лініі была ўнучкай П’ера II дэ Куртэнэ і яго другой жонкі Іаланды Фландрскай.
Шлюб і дзеці
У 1235 Іаланда выйшла замуж за караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка. Яны абвянчаліся 8 верасня ў Кафедральным саборы Барселоны. Для Хаймэ гэта быў другі шлюб. Першы, з Элеанорай Кастыльскай, быў ануляваны з-за крэўнага сваяцтва. Ад гэтага шлюбу застаўся сын Альфонса.
У Хаймэ і Іаланды нарадзілася 10 дзяцей:
- Іаланда Арагонская (1236—1301), стала каралевай Кастыліі, выйшаўшы замуж за Альфонса X Кастыльскага, мела дванаццаць дзяцей.
- Канстанцыя Арагонская (1239—1269), выйшла замуж за Хуана Мануэля Кастыльскага, сына караля Кастыліі Фердынанда III, мела дваіх дзяцей.
- Педра III Арагонскі (1239—1285), успадкоўваючы бацьку, стаў каралём Арагона і Валенсіі, графам Барселоны, па просьбе сіцылійцаў прыняў карону Сіцыліі (у 1282). Быў жанаты з Канстанцыяй Сіцылійскай, меў шасцярых дзяцей.
- Хаймэ Маёркскі (1243—1311), пасля смерці бацькі атрымаў у валоданне васальнае каралеўства Маёрка. Акрамя Балеарскіх астравоў, у яго ўваходзілі каталонскія графствы Русільён і Сердань, а таксама сеньёрыя Манпелье, віконцтва Карла ў Аверні і баронства Амела каля Манпелье. Быў жанаты з Эскларамундай дэ Фуа, меў шасцярых дзяцей.
- Фердынанд Арагонскі (1245—1250), інфант Арагона, памёр у раннім узросце.
- Санча Арагонская (каля 1242—1255 — 1262 ці 1275), была заручана з Цібо V Наварскім. Атрымала хрысціянскую адукацыю, якая схіліла яе пакінуць двор і стаць манашкай.
- Ізабэла Арагонская (1247—1271), выйшла замуж за караля Францыі Філіпа III, мела чацвёра дзяцей.
- Марыя Арагонская (1248—1267), прыняла пострыг у манастыры Сіхены.
- Санча Арагонскі (1250—1275), у 16 гадоў быў прызначаны арцыбіскупам Таледа, пакараны мусульманамі ў Мартасе.
- Элеанора Арагонская (1251—?), інфанта Арагона, памерла ў раннім узросце.
Remove ads
Грамадская дзейнасць
Іаланда была таленавітай жанчынай і валодала моцным характарам. Прымала ўдзел у палітычных справах нароўні са сваім мужам. Хаймэ вельмі цаніў яе як дарадцу. Іаланда прымала ўдзел у важных міжнародных пагадненнях (Tractat d’Almizra з Кастыліяй, 1244). Падпісала дамову аб здачы горада Валенсіі эмірам Заянам ібн Марданішам. Разам з мужам урачыста ўступіла ў Валенсію 9 кастрычніка 1238 г.
Таксама заахвочвала спробы сваіх дзяцей пасварыць Хаймэ з яго старэйшым сынам Альфонса.
Смерць і пахаванне
Памерла ўва Уэсцы ад ліхаманкі ў кастрычніку 1253. Пахавана ў манастыры Santa María de Vallbona ў каталонскім горадзе Лерыда. Пазней побач з ёй была пахавана яе дачка Санча.
Парэшткі каралевы былі перанесены ў вядомую зараз грабніцу ў 1275. Пра гэта сведчыць надпіс на баку саркафага:
Fuit translata donna | Violans regina | Aragonum | anno 1276.
У 2002 годзе ўрад Венгрыі прафінансаваў рэстаўрацыю грабніцы, ахвяраваўшы на дадзеную мэту 12 000 еўра. Нягледзячы на гэта, дазволу на ўскрыццё саркафага манаская абшчына Вальбуэна не дала.
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads