Хаймэ I Арагонскі

кароль Арагона (1213—1276) From Wikipedia, the free encyclopedia

Хаймэ I Арагонскі
Remove ads

Хаймэ I Заваёўнік (ісп.: Jaime I el Conquistador, араг.: Chaime I lo Conqueridor, катал.: Jaume el Conqueridor, акс.: Jacme lo Conquerent, 2 лютага 1208, Манпелье — 27 ліпеня 1276, Валенсія) — кароль Арагона, граф Барселоны, сеньёр Манпелье з 1213 года, кароль Маёркі з 1231 года, 1-ы кароль Валенсіі з 1238 года, граф Урхеля ў 12311236 гадах, граф Русільёна і Сердані з 1244 года.

Хуткія факты Заваёўнік, 9-ы кароль Арагона ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Педра II, які загінуў пры Мюрэ.

Атрымаў мянушку Заваёўніка, з прычыны таго, што за час свайго доўгага валадарання ўлада Барселонскай дынастыі пашырылася ва ўсе бакі: на Лангедок на поўначы, Балеарскія астравы на ўсходзе, тайфу Валенсію на поўдні, на месцы якой заснаваў аднайменнае каралеўства. Падпісаўшы пагадненне з Людовікам IX, ён вырваў Барселону з-пад намінальнага французскага сюзерэнітэту і далучыў яе да сваёй кароны.

Яго ўдзел у Рэканкісце ў міжземнаморскай Іспаніі параўнальны са зробленым Фердынандам III Кастыльскім у Андалусіі.

Як заканадаўца і арганізатар ён займае высокае месца сярод іспанскіх каралёў. Якуб склікаў Кансулат мора[6], які кіраваў марскім гандлем і дапамагаў умацаваць каталонскае пераўзыходства ў заходнім Міжземнамор’і. Ён быў істотным дзеячом у развіцці каталонскай мовы, спансаваў каталонскую літаратуру і напісаў квазі-аўтабіяграфічную хроніку свайго валадарання «Libre dels feyts» (бел.: Кніга дзеяў).

Перад смерцю падзяліў свае ўладанні: Балеарскія астравы, пад імем каралеўства Мальёркі, дасталіся яго малодшаму сыну Хаймэ, а ўсё астатняе — старэйшаму, Педра III.

Remove ads

Крыжовы паход 1269 года

«Хан Тартарыі» (Ільхана) Абака перапісваўся з Хаймэ на пачатку 1267 года, запрашаючы яго аб’яднаць намаганні з манголамі і пайсці ў крыжовы паход..[7] Джэймс адправіў амбасадара ў Абака, які вярнуўся з манголамі ў 1269.[8] Папа Клімент IV спрабаваў адгаварыць Хаймэ ад крыжовых паходаў, гаварыў аб яго маральным абліччы. Альфонса X рабіў тое ж самае. Тым не менш, Хаймэ, які быў у Мурсіі, заключыў мір з Мухамедам I ібн Насрам, султанам Гранады, і прыступіў да збору сродкаў да крыжовых паходаў. Быў падатаваны флот у Барселоне ў верасні 1269, на якім Хаймэ быў гатовы да адплыцця на ўсход. Трубадур Аліўе Тэмплье злажыў песню, усхваляючы плаванне і спадзеючыся на яго поспех. Шторм, аднак, прымусіла яго сысці з курсу, і ён прыплыў да Эг-Морта. Згодна з Вільгельма Тырскім, ён вярнуўся праз Манпелье і пакінуў далейшыя намаганні на крыжовы паход.

Remove ads

Шлюб і дзеці

У 1235 Хаймэ I Заваёўнік ажаніўся з Іаландай Венгерскай. Яны абвянчаліся 8 верасня ў Кафедральным саборы Барселоны. Для Хаймэ гэта быў другі шлюб. Першы, з Элеанорай Кастыльскай, быў ануляваны з-за крэўнага сваяцтва. Ад гэтага шлюбу застаўся сын Альфонса.

У Хаймэ і Іаланды нарадзілася 10 дзяцей:

• Іаланда Арагонская (1236—1301), стала каралевай Кастыліі, выйшаўшы замуж за Альфонса X Кастыльскага, мела дванаццаць дзяцей.
• Канстанцыя Арагонская (1239—1269), выйшла замуж за Хуана Мануэля Кастыльскага, сына караля Кастыліі Фердынанда III, мела дваіх дзяцей.
• Педра III Арагонскі (1239—1285), успадкоўваючы бацьку, стаў каралём Арагона і Валенсіі, графам Барселоны, па просьбе сіцылійцаў прыняў карону Сіцыліі (у 1282). Быў жанаты на Канстанцыі Сіцылійскай, меў шасцёра дзяцей.
• Хаймэ Маёркскі (1243—1311), пасля смерці бацькі атрымаў у валоданне васальнае каралеўства Маёрка. Акрамя Балеарскіх астравоў, у яго ўваходзілі каталонскія графства Русільён і Сердань, а таксама сеньёры Манпелье, віконцтва Карла ў Аверні і баронства Амела каля Манпелье. Быў жанаты на Эскларамунде дэ Фуа, меў шасцёра дзяцей.
• Фердынанд Арагонскі (1245—1250), інфант Арагона, памёр у раннім узросце.
• Санча Арагонскі (каля 1242—1255 — 1262 ці 1275), была заручана з Тібо V Наварская. Атрымала хрысціянскую адукацыю, якая схіліла яе пакінуць двор і стаць манашкай.
• Ізабэла Арагонская (1247—1271), выйшла замуж за караля Францыі Філіпа III, мела чацвёра дзяцей.
• Марыя Арагонская (1248—1267), прыняла пострыг у манастыры Сіхены.
• Санча Арагонскай (1250—1275), у 16 гадоў быў прызначаны арцыбіскупам Таледа, пакараны мусульманамі ў Мартас.
• Элеанора Арагонская (1251-?), інфанта Арагона, памерла ў раннім узросце.

У культуры

• Згадваецца ў кнізе Ідрыс Шаха «Суфізм».
• У 2009 годзе выйшаў біяграфічны фільм «Кароль-заваёўнік», у галоўнай ролі — Цім Рот.

Гл. таксама

Зноскі

1. Jaume Sobrequés i Callicó, Mercè Morales i Montoya Comtes, reis, comtesses i reines de CatalunyaEditorial Base, 2011. — ISBN 978-84-15267-24-9

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118711512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

6. Chaytor, H. J. A History of Aragon and Catalonia. London: Methuen, 1933, p. 96
7. Chaytor, 90.
8. Runciman, History of the Crusades, pp. 330—332
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads