Ібрагім Траорэ

афіцэр Буркіна-Фасо From Wikipedia, the free encyclopedia

Ібрагім Траорэ
Remove ads

Ібрагім Траорэ (фр.: Ibrahim Traoré; нар. 1988[2]) — капітан УС Буркіна-Фасо, камандзір спецпадраздзялення «Кобра». Падчас вераснёўскага перавароту 2022 года захапіў уладу ў краіне і стаў часовым кіраўніком дзяржавы[3].

Хуткія факты Ібрагім Траорэ, Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ва Універсітэце Уагадугу, дзе быў членам Асацыяцыі студэнтаў-мусульман. У 2010 годзе паступіў на службу ў армію. У 2019 годзе ўвайшоў у склад новага армейскага спецпадраздзяленняконтртэрарыстычнага атрада «Кобра». У 2020 годзе павышаны да капітанскага звання.

У студзені 2022 года Траорэ быў адным з удзельнікаў узброенага перавароту, падчас якога ў Буркіна-Фасо ўстаноўлена ваенная хунта «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне»[3]. Пасля змены ўлады служыў начальнікам падраздзялення «Кобра» ў горадзе Кая[4] і ўдзельнічаў у барацьбе супраць джыхадзістаў[5].

У гэты час Траорэ (як і многія іншыя прыхільнікі студзеньскага перавароту) апынуўся незадаволеным дзеяннямі Поля-Анры Сандаага Дамібы, лідара новага ўрада, адносна яго няздольнасці стрымаць паўстанцкі рух ісламскіх радыкалаў[3]. Акрамя таго, улады затрымалі заробак байцам «Кобры»[2]. 30 верасня вайскоўцы зрынулі Дамібу. Кіраўніком краіны стаў Траорэ.

Remove ads

Зноскі

  1. Katrin Gänsler. Putsch in Burkina Faso: Ibrahim Traoré hat die Macht (ням.). Jeune Afrique (1 кастрычніка 2022). Праверана 1 October 2022.
  2. Burkina Faso army captain announces overthrow of military government. Reuters (30 верасня 2022). Праверана 30 September 2022.
  3. Burkina Faso: Military officers remove President Damiba in a coup. www.aljazeera.com (30 верасня 2022). Праверана 1 October 2022.
  4. Burkina : Ibrahim Traoré proclamé président, Damiba destitué (фр.). Jeune Afrique (30 верасня 2022). Праверана 30 September 2022.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads