Іван (князь друцкі)
князь друцкі (сяр. XIV ст.), магчымы родапачынальнік Адзінцэвічаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Друцкі, паводле Андрэя Кузьміна — Іван Адзінец (пачатак XIV — 2-я палова XIV) — арыстакрат з роду князёў Друцкіх. Магчымы родапачынальнік князёў Адзінцэвічаў.
На думку Кузьміна, князь Іван Друцкі можа быць тоесны князю Івану Адзінцу з радаслоўя князёў Адзінцэвічаў, складзенага на пачатку XVI ст. Хто яго бацька не вядома, аднак, мянушка Адзінец сведчыць, што Іван напэўна адзінае дзіцё бацькоў, такім чынам, не сын друцкіх князёў Даніла, Міхаіла Данілавіча або Міхаіла Міхайлавіча, а прадстаўнік іншай галіны роду.[1]
Да 1339 года ад’ехаў з друцкіх уладанняў да вялікіх князёў маскоўскіх, што даследчыкі звязваюць з актыўнай палітыкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна на ўсходнім кірунку[2][3][4], магчыма, з укняжаннем у 1320-я гады князя Альгерда ў Віцебску.
Зімой 1339—1340 гадоў князь Іван Друцкі браў удзел у паходзе маскоўскага войска на чале з Таўлубіем на Смаленск, то-бок служыў тады вялікаму князю маскоўскаму Івану Каліце. У 1353 годзе ў тастаменце вялікага князя маскоўскага Сямёна Гордага князь Іван Друцкі названы ў мінулым часе. Вялікі князь Сямён згадвае сярод сваіх купляў «сяло ў Дзмітраве» набытае ў князя Івана. Напэўна, да гэтага часу ён пакінуў службу вялікаму князю маскоўскаму і вярнуўся на радзіму.[4]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads