Ігар Васілевіч Арлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Васілевіч Арлоў
Remove ads

Ігар Васілевіч Арлоў (нар. 22 студзеня 1956, г. Мінск) — беларускі мастак.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 студзеня 1956 года ў Мінску. Скончыў у 1975 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1987 годзе творчыя акадэмічныя майстэрні АМ СССР у Мінску. Вучыўся ў Л. Дубара, А. Малішэўскага, Г. Вашчанкі, І. Стасевіча, М. Савіцкага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Жыве ў г. Мінску[1].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: партрэты «Баба Нюша», «Скульптар Ю. Палякоў», «Пасля канцэрта», «Іванавіч», «Стары»; пейзажы «Шчодрасць зямлі», «Смерч», «Пейзаж з сухімі дрэвамі», «Зіма», «Захад сонца», «Заазер’е»; кампазіцыі «Бежанцы», «За зямлю родную», «Боль Лівана»[1].

Работы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads