Ігнас Янінас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнас Яні́нас (літ.: Ignas Jonynas), у расійскай традыцыі Ігнацій Зыгмантавіч Янінас (руск.: Игнатий Зигмонтович Янинас; 24 студзеня 1884, Атэснікі[d], Сімнаўская воласць[d], Кальварыйскі павет[d] — 14 ліпеня 1954, Коўна) — літоўскі гісторык і дыпламат, зрабіў значны ўклад у станаўленне літоўскай гістарыяграфіі.
Remove ads
Біяграфія
Сын Зыгмунта Янінаса і Марты з Руткоўскіх. Скончыў Марыямпальскую гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1904—1911), вывучаў французскую мову ў Грэнобльскім універсітэце (1905—1909, падчас канікул), дзе атрымаў правы настаўніка французскай мовы і літаратуры[1], у 1909—1911 гадах ездзіў у Берлін слухаць лекцыі па гісторыі ў Берлінскім універсітэце. За ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1907 гадоў у Маскве абвінавачваўся ў судзе, але апраўданы.
У 1910—1919 гадах быў настаўнікам французскай мовы ў Маскве і ў Багародскім рэальным вучылішчы. У Маскве жыў па адрасе Пятніцкая вуліца, д. 16, кв. 3, затым на Цвярской вуліцы, д. 75, кв. 58, у Багародску — на Рагожскай вуліцы, у доме Дрыжачэнкі[2].
У сакавіку-красавіку 1919 года быў начальнікам аддзела Народнага камісарыята асветы Савецкай Літвы, затым дырэктарам літоўскай жаночай гімназіі ў Вільні. У 1919—1920 гадах — сакратар часовага Літоўскага камітэта ў Вільні. У 1920 годзе — вярхоўны ўпаўнаважаны ўрада Літвы ў Віленскім краі.
У 1920—1922 гадах — прадстаўнік урада Літвы ў ваеннай кантрольнай камісіі Лігі Нацый па справах Віленскага краю. У 1922—1929 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 1929 годзе быў адным з заснавальнікаў Літоўскага таварыства па пазнанні культуры народаў СССР, адзін з кіраўнікоў таварыства (член праўлення; старшыня ў 1938—1939 гадах).
Выкладаў у 1924—1939 (прафесар з 1932 года), 1944—1946 гадах у ковенскім Літоўскім універсітэце (з 1930 года Універсітэт Вітаўта Вялікага), у 1940—1943 і 1944—1954 гадах — у Віленскім універсітэце. Сярод яго вучняў — гісторык Адольфас Шапока[3].
Пахаваны на Пятрашунскіх могілках.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Падчас вучобы ў Маскоўскім універсітэце на погляды Ёнінаса паўплывалі семінары расійскіх гісторыкаў М. К. Любаўскага, А. М. Савіна, Р. Ю. Віпера, П. Г. Вінаградава[1].
Найважнейшая праца — „Vytauto šeimyna“ (1932) пра сям’ю Вітаўта Кейстутавіча. Іншыя працы прысвечаны першаму Статуту („Pirmasis Lietuvos statutas“, 1930), Ягайле (1930). Аўтар мноства артыкулаў па гісторыі ў «Літоўскай энцыклапедыі» („Lietuviškoji enciklopedija“, 1933—1941, т. 1-9). Пераклаў трактат Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» (De moribus tartarorum, lituanorum et moscorum; пераклад апублікаваны ў 1966 годзе).
Remove ads
Сям’я
3 лістапада 1913 года ў Маскве ажаніўся з дамашняй настаўніцай, выпускніцай маскоўскіх Вышэйшых жаночых курсаў Аленай Іванаўнай Усцінавай (нар. 1881)[4]. 2 (15) мая 1916 года ў Багародску ў іх нарадзілася дачка Бірута-Алена (пам. 1998 у Коўна), а 4 мая 1918 года там сама — сын Вітаўт-Аляксандр (пам. 2004 у Атаве, Канада)[5].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads